Яўрэі ў Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Пасляваенны час: вікіфікацыя
Радок 218:
==== Пасляваенны час ====
[[Выява:Azgur (silver) rv.gif|thumb|156px|[[Памятныя манеты Беларусі|Памятная манета НБРБ]], прысвечаная [[Заір Ісакавіч Азгур|З. Азгуру]], 2008]]
Пасля вызвалення Брэста [[28 ліпеня]] 1944 у жывых засталося 19 чалавек, 6 з іх былі выратаваны Палінай Макаранка-Галоўчанка. У 1946  г. на месцы расстрэлу пяці тысяч яўрэяў Брэста быў пастаўлены помнік з надпісам на ідыш. У 1947  г. помнік быў знесены. У 1959  г. апошняя у Брэсце сінагога была ператворана ў кінатэатр. Трагедыя брэсцкіх габрэяў замоўчвалася ўвесь савецкі перыяд. На месцах масавых пахаванняў будавалі хаты, пракладалі дарогі. У [[1974]]  г. быў знесены і адзіны помнік ахвярам гета ў раёне вуліцы Куйбышава (адноўлены ў 1992  г. на сродкі яўрэяў з ЗША, Аргенціны і Ізраіля).
 
У першыя гады пасля вызвалення Гродна каля двух тысяч яўрэяў вярнуліся ў горад, аднак супольнае жыццё не было адноўлена. Да 1960-х гг. у Гродне не было сінагогі. Яўрэйскія могілкі былі ўзараныя ў сяр. 1950-х гг., а надмагіллі выкарыстаны пры пабудове помніка Леніну.
 
У пасляваеннай Беларусі шырока распаўсюдзіўся антысемітызм як вынік нацысцкай прапаганды перыяду акупацыі; вялікі размах набыла дзяржаўная юдафобія. Не аднаўляліся ўстановы яўрэйскай культурнай аўтаноміі (школы, перыядычны друк); некаторы час працягваў існаваць толькі БелДзяржЯТ. Толькі нешматлікія дзеячы навукі і культуры яўрэйскага паходжання паспяхова працавалі ў народнай гаспадарцы, у сферы рускага і беларускага мастацтва, былі афіцыйна адзначаны (напрыклад, Н. Лойтэр, рэжысёр Віцебскага беларускага тэатра імя Я. Коласа; у 1945  г. быў удастоены звання заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, у 1946  г. - — Сталінскай прэміі); рэпрэсіўная палітыка ўладаў набывала антысеміцкі характар. 19-ы з'езд кампартыі Беларусі (люты 1949  г.) пачаў ініцыяваную з Масквы кампанію барацьбы з «касмапалітамі». Артыстаў і пісьменнікаў абвінавацілі ў «ідэалізацыі побыту яўрэйскай дробнай буржуазіі». У 1949  г. быў зачынены БелДзяржЯТ, ашэльмаваны яго галоўны рэжысёр [[Віктар Якаўлевіч Галаўчынер|В. Галаўчынер]]. Выганяліся яўрэі, якія працавалі ў неяўрэйскай культуры (галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Купалы ў Мінску Л. Літвінаў (Гурэвіч; 1899-19631899—1963), фалькларыст Л. Бараг і многія іншыя). Антысемітызм у Беларусі ўзмацніўся ў перыяд справы лекараў. Пасля смерці [[сталін|І. Сталіна]] галосныя антысеміцкія кампаніі ў Беларусі аціхлі, але працэнтная норма выконвалася няўхільна.
 
Дзяржаўных ушанаванняў ўдастоіліся скульптар [[Заір Ісакавіч Азгур|З. Азгур]] (1908-19951908—1995), драматург [[Аркадзь Маўзон|А. Маўзон]] (Маўшэнзон; 1918-19771918—1977), літаратуразнаўца [[Навум Перкін|Н.  С.  Перкін]] (1912-19761912—1976) і іншыя. Аднак беларускія ўлады ўпарта замоўчвалі халакост, на помніках яго ахвярам не згадвалася слова «яўрэі» і часта прыбіраліся надпісы яўрэйскімі літарамі. Вялося наступленне на яўрэйскае рэлігійнае жыццё, абцяжарвалася атрыманне афіцыйнага статусу рэлігійнай абшчынай.
 
Паводле перапісу [[1959]]  г., у Беларусі жылі каля ста пяцідзесяці тысяч яўрэяў (1,9  % агульнага насельніцтва рэспублікі). Працягвалася міграцыя яўрэйскага насельніцтва ў буйныя прамысловыя цэнтры Беларусі, Расіі і іншых савецкіх рэспублік. Яўрэйская моладзь атрымлівала вышэйшую і спецыяльную адукацыю, сацыяльны статус яўрэйскага насельніцтва змяняўся, рамяство і гандаль перасталі быць яго пераважнымі заняткамі. У [[1970]]  г., па дадзеных перапісу, у Беларусі налічвалася крыху больш за 148 тыс. яўрэяў.
 
У 1970-я гг. пачынае адраджацца яўрэйская нацыянальная самасвядомасць. Рух за [[рэпатрыяцыя|рэпатрыяцыю]] ў [[Ізраіль]] ўзначалілі былыя вайскоўцы Савецкай арміі мінчане Е. Давідовіч (1924-19761924—1976), Л. Аўсішчар (нарадзіўся ў 1919  г., у Ізраілі з 1987  г.), С. Альшанскі (1917-1993 1917—1993 гг.; З 1974  г. жыў у Ізраілі). Штогод [[9 траўня]], у [[Дзень Перамогі]] над нацызмам, яўрэі Мінска, а затым і іншых гарадоў Беларусі сталі збірацца ля помнікаў ахвярам генацыду. Пачалі дзейнічаць нелегальныя гурткі па вывучэнні іўрыту, у Мінску праводзіўся культурна-гістарычны семінар, распаўсюджваўся самвыдат.
 
Улады Беларусі абмежавалі выезд у Ізраіль і ўзмацнілі «антысіянісцкую» прапаганду. Вядучым «тэарэтыкам» антысіянізма стаў навуковы супрацоўнік Мінскага інстытута філасофіі В. Бягун, развіваў ў сваіх кнігах тэорыю пра сусветную яўрэйска-масонскую змову. Афіцыйныя ўлады забаранілі згадваць імя Машы Брускінай, а пад фатаграфіяй, якая захавала яе пакаранне, значылася «невядомая беларуская партызанка». У 1970-я гг. шырока рэкламавалася карціна народнага мастака СССР [[Міхаіл Андрэевіч Савіцкі|М.  А.  Савіцкага]] «Летні тэатр» (1975; цыкл «Лічбы на сэрцы», 1974-19781974—1978), на якой намаляваны яўрэй, саўдзельнік нацысцкіх злачынстваў.
 
=== Сучаснасць ===