Метлюжковыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67:
'''Метлюжковыя''' (''Poaceae''), або '''злакі''' (''Gramíneae'') — сямейства аднадольных раслін, да якога адносяцца такія вядомыя і здаўна выкарыстоўваемыя ў гаспадарцы расліны як [[пшаніца]], [[жыта]], [[авёс]], [[рыс]], [[кукуруза]], [[ячмень]], [[проса]], [[бамбук]], [[цукровы трыснёг]].
 
== Пашырэнне ==
Метлюжковыя ў прыродзе расселеныя па ўсіх кантынентах, уключаючы [[Антарктыда|Антарктыду]]. Складаюць значную частку фітамасы ў многіх біяцэнозах, а ў [[стэп]]ах і [[саванна]]х — галоўную частку. Сямейства ўключае каля 600 родаў і 9-10 тысяч відаў.
 
== Апісанне ==
У большасці прадстаўнікоў сямейства сцеблы простыя часам галіністыя, цыліндрычныя ці пляскатыя, падзеленыя вузламі, полыя. Лісце лінейнае ці ланцэнтнае. Кветкі жаўтлява-зялёныя, дробныя, сабраныя ў суквецці каласкі, якія ўтвараюць колас або пэндзаль.
Пераважная большасць — [[травы]]. Рэдка сцёблы цвёрдыя, адраўнелыя (у [[бамбук]]аў). Сцябло злака звычайна тонкае, цыліндрычнае, унутры ў міжвузеллі амаль ва ўсіх полае. Лісты чарговыя, размешчаны двухрадна. Яны складаюцца з доўгай цыліндрычнай похвы, якая ахоплівае сцябло, і вузкалінейнай пласцінкі. У месцы адыходу пласцінкі ад похвы знаходзіцца так званы язычок у выглядзе невялікага плеўчатага выраста ці раснічак. Некаторыя марфолагі разглядаюць язычок як два зрослыя прылісткі. Біялагічная роля яго заключаецца, верагодна, у тым, што ён перашкаджае вадзе зацякаць унутр паміж похвай і сцяблом. Аснова похвы звычайна злёгку патоўшчана і ўтварае прыкметны, злёгку ўздуты ліставы вузел. Краі похвы шчыльна ахопліваюць сцябло і ў большасці не зрастаюцца адзін з адным (адрозненне ад асаковых). Ніжнія часткі міжвузелляў, ахопліваемыя похвай, доўга захоўваюць мерыстэматычны характар і на працягу доўгага часу забяспечваюць інтэркалярны рост сцяблоў.
Як у шматгадовых, так і ў аднагадовых злакаў разгалінаванне сцябла амаль заўсёды адбываецца толькі ў ніжняй частцы (пад зямлёй) ці у некаторых над паверхняй зямлі. Тут знаходзіцца так званы вузел, дакладней, зона кушчэння — некалькі вельмі шчыльна збліжаных вузлоў, раздзеленых толькі кароткімі міжвузеллямі; кожная пазушная пупышка, якая знаходзіцца ў зоне кушчэння, можа даць пачатак надземнаму ці падземнаму бакавому парастку; апошнія ўтвараюць свае зоны кушчэння. У шматгадовых злакаў часта з пупышак зоны кушчэння фарміруюцца парасткі, якія растуць пад зямлёй гарызантальна, — карэнішчы.
 
Лісты на парастках вузла кушчэння маюць выгляд невялікіх белаватых ці бураватых лусак, утвораных толькі похвамі лістоў; яны пазней адпадаюць. Амаль ва ўсіх вузлах карэнішчы ўтвараюць прыдаткавыя карані. На некаторай адлегласці ад зыходнай зоны кушчэння карэнішча загібаецца ўверх і ўтварае надземнае сцябло. У падземнай частцы гэтага сцябла ўтвараецца новая зона кушчэння, якая дае пачатак новым паветраным парасткам, у сваю чаргу, з разгалінаваннем і новым карэнішчам.
 
У кустовых злакаў усе надземныя парасткі збліжаны адзін з адным. Узніклыя ў зоне кушчэння падземныя парасткі растуць на невялікай адлегласці ад яе коса ўверх ці гарызантальна, а затым хутка загінаюцца ўверх. Гэта адносіцца да так званых рыхлакустовых злакаў.
 
Калі бакавыя парасткі з самага пачатку растуць вертыкальна, амаль паралельна мацярынскаму сцяблу, і ўтвараюць шчыльны куст, то такія злакі называюць шчыльнакустовымі.
 
Кветкі ў злакаў дробныя, двухполыя, рэдка аднаполыя (іншы раз двухдомныя), у элементарных суквеццях-каласках, якія ўтвараюць складаныя суквецці — мяцёлкі, складаныя каласы, гронкі ці галоўкі. У каласку ад 1 да 30 кветак, размешчаных на восі каласка двума радамі ў пазухах прыкветнікаў — ніжніх кветкавых лусак. Верхняя кветкавая луска большай часткай двухкілявая, звычайна маецца пры кожнай кветцы. Акрамя гэтага, у аснове кветкі размешчаны 2, радзей 3, бясколерныя лускі, ладзікулы, якія набухаюць у час цвіцення. Тычынак большай часткай 3, радзей 1, 2 ці 6 (у аднаго з бамбукоў — да 120). Гінецэй разглядаецца ці як паракарпны, з 3 пладалісцікаў, ці як апакарпны, з 1 пладалісціка; завязь верхняя. Плод — зярноўка. Тычынак у больш архаічных ''Poaceae'' 6 ([[бамбук]], [[рыс]]), можа быць 1, 2, 4, 5 (пахучы каласок мае дзве тычынкі).
 
Анемафільныя расліны. Пераважная большасць іх перакрыжаванаапыляльныя. Самаапыляльнымі з'яўляюцца [[пшаніца]], [[ячмень]], [[авёс]], [[проса]], рыс і некаторыя дзікарослыя злакі.
 
У эканамічных адносінах злакі — найбольш важная сям'я сярод іншых раслін. Яны складаюць аснову харчавання людзей. Па велічыні займаемых плошчаў культурныя злакі можна размясціць у наступным парадку: [[пшаніца]], [[рыс]], [[кукуруза]], [[ячмень]], [[авёс]], [[жыта]], [[сорга]].
 
Дзікарослыя лугавыя злакі маюць важнае кармавое значэннне.
 
== Гл. таксама ==