Быранга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Быра{{націск}}нга''' — горы ў паўночнай частцы [[Таймыр]]скага паўвострава ў [[Расія|Расіі]].
 
Утвораны сістэмай паралельных ці кулісападобных хрыбтоў і хвалістых плато. Цягнуцца на 1100 км, шырыня звыш 200 км. Даліны рэк [[Рака Пясіна|Пясіны]] і [[Рака Таймыра|Таймыры]] раздзяляюць горы Быранга на 3 часткі — заходнюю, сярэднюю і ўсходнюю з вышынямі (адпаведна) 250—320 м, 400—600 м і 600—1000 м (найбольшая вышыня 1146 м). Складзены горнымі пародамі дакембрыйскага і палеазойскага ўзросту, сярод якіх вялікую ролю маюць трапы (габра-дыябазы).
 
Клімат халодны, рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня -30°С, -33°С, ліпеня 2°С, 10°С. Вясна пачынаецца ў чэрвені, а ў жніўні сярэднія тэмпературы апускаюцца ніжэй за 0°С. Ападкаў ад 120 да 400 мм за год. На ўсходзе — [[ледавік]]і (агульная плошча звыш 50 км²). Горы пакрытыя расліннасцю камяністай тундры, вышэй арктычная горная пустыня; пераважаюць імхі і лішайнікі. З жывёл сустракаюцца: [[лемінг]], [[пясец]], [[паўночны алень]], палярная курапатка, белая сава.