Свята-Марфінская царква (Гродна): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Царква ў імя прападобнай Марфы, г. Гродна, Гродзенскі раён. На праваслаўных могілках на ву...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Царква ў імя прападобнай Марфы, г. Гродна, Гродзенскі раён.
 
На праваслаўных могілках на вул. Антонава. Была пабудавана і прыпісана да Сафійскага сабора (Фара Вітаўта) ўу 1848 г. У ёй пахавана маці епіскапа Ніла Марфа Насковіч, аб чым сведчыць надпіс на пліце з усходняга боку храма.
 
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Будынак крыжападобны ў плане, 1-вежавы, накрыты пакатымі 2-схільнымі дахамі. На тарцах бакавых крылаў і апсіды трохвугольныя франтоны. Атынкаваныя сцены апяразаны карнізам, расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з русаванымі архівольтамі. Фасады крапаваны арачнымі і крыжовымі нішамі, экседрамі, падаконнай цягай. З боку галоўнага фасада прыбудавана квадратная ў сячэнні 2-ярусная званіца, накрытая пакатым 2-схільным дахам з макаўкай. На 1-м ярусе арачны праём галоўнага ўвахода, 2-і ярус прарэзаны круглымі люкарнамі і прасветамі з бэлькамі для званоў. Да апсіды далучана нізкая рызніца. У перакрытую плоскай столлю малітоўную залу выступаюць драўляныя хоры з балюстрадай.
 
У выданні “Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века” згадваецца мураваная могілкавая царква, пабудаваная ў 1848 годзе на сродкі былога архіепіскапа Іркуцкага, затым Яраслаўскага Ніла для пахавання сваёй маці Марфы Насковіч, якая памерла 4 мая 1846 года ва ўзросце 74 гадоў. ЎУ гэтай царкве, зправа ад увахода, пахаваны епіскап Брэсцкі Ігнацій Жалязоўскі, які памёр 1 красавіка 1871 года ў горадзе Гродна.
Каля могілкавай брамы ў 1890 годзе пабудавана, на сродкі мясцовага мяшчаніна Сяргея Талочка, каменная Свята-Уваскрасенская капліца.
 
На сённешнісённяшні дзень царква перабудоўваецца з выкарыстаннем газабетонных блокаў. Цалкам змяняецца архітэктура храма, знешні і ўнутраны выгляд.
 
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 129.
 
Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века, издание второе, Воронеж 1899г.
 
== Спасылкі ==
http://hram.by/churches/view/880/