Геся Міраўна Гельфман: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: дапаўненне
дапаўненне
Радок 19:
| Сайт =
}}
'''Геся Міраўна (Меераўна) Гельфман''' (часта імя па бацьку памылкова пішацца ''Міронаўна''; {{ДН|||1855}}, г. {{МН|Мазыр|ў Мазыры|горад Мазыр}} — {{ДС|13|2|1882|1}}, г. {{МС|Санкт-Пецярбург|ў Санкт-Пецярбургу|горад Санкт-Пецярбург}}) — расійская рэвалюцыянерка-народніца, агент Выканаўчага камітэта «{{нп3|Народная воля|Народнай волі|ru|Народная воля}}». Адна з {{нп3|Першамартаўцы|першамартаўцаў|ru|Первомартовцы}}.<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Гельфман Геся Мееровна
|загаловак = Биографический справочник
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца = Мн.
|выдавецтва = «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки
|год = 1982
|том = 5
|старонкі = 144
|старонак = 737
|серыя =
|isbn =
|тыраж =
}}</ref>.
 
На думку многіх гісторыкаў, Геся Гельфман нарадзілася ў [[1852]] ці [[1853]] годзе. [[1855]] нараджэння прыняты зыходзячы з яе паказанняў на допыце.
 
== Біяграфія ==
Геся Гельфман нарадзілася ў беларускім горадзе [[Горад Мазыр|Мазыры]], у [[яўрэй]]скай сям'і. Яе бацька гандляваў лесам, а маці валодала мануфактурнай крамай. Маці рана памерла, а мачаха мала ўвагі надавала Гесе. Аднойчы бацькі адправілі яе ў [[Горад Бярдычаў|Бярдычаў]] на вяселле да сваякоў. Там яна правяла некалькі месяцаў. Калі яна вярнулася ў Мазыр, то даведалася, што яе збіраюцца выдаць замуж за адзінага сына лесапрамыслоўца, знаёмага бацькі. У апошнюю ноч перад вяселлем яна збегла. У 1871 годзе Геся прыехала ў Кіеў, дзе нанялася памочніцай да краўчыхі. У гэтым жа годзе яна паступіла на акушэрскія курсы пры [[Кіеўскі ўніверсітэт|Кіеўскім універсітэце]], якія скончыла ў 1874 годзе<ref name="БС"/>. У гэты час пачала прымаць удзел у рэвалюцыйнай дзейнасці. Яна ўдзельнічала ў сходах нелегальных сацыялістычных гурткоў, аказвала розныя дробныя паслугі рэвалюцыянерам-прапагандыстам.
 
Увесну 1875 года ў Кіеў прыехалі прадстаўнікі маскоўскага гуртка рэвалюцыянераў для наладжвання сувязяў з мясцовымі рабочымі. Геся Гельфман далучылася да гэтай арганізацыі і прыняла актыўны ўдзел у яе дзейнасці ў Кіеве<ref name="БС"/> (на яе імя прыходзілі лісты, грашовыя пераклады, яе кватэра служыла яўкай для рэвалюцыянераў). 9 верасня 1875 года яна была арыштаваная. Паўтара года правяла ў доме папярэдняга зняволення ў Санкт-Пецярбургу.
 
У [[1877]] годзе асуджаная на «{{нп3|працэс 50-ці|працэсе 50-ці|ru|Процесс 50-ти}}» і прысуджаная да двух гадоў прымусовых работ. Пакаранне адбывала ў {{нп3|Літоўскі замак|Літоўскім замку|ru|Литовский замок}} ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]].
Радок 32 ⟶ 49:
У гэты перыяд яна пазнаёмілася з нарадавольцам {{нп3|Мікалай Аляксеевіч Саблін|Мікалаем Сабліным|ru|Саблин, Николай Алексеевич}}, які стаў пасля яе [[фактычны шлюб|фактычным]] мужам, з якім яна пражывала пад імем Алены Рыгораўны.
 
Пасля адбыцця пакарання, 14 сакавіка 1879 года, Гельфман выслалі пад нагляд паліцыі ў г. [[Горад Старая Руса|Старая Руса]] ([[Наўгародская губерня]]), адкуль яна ў верасні гэтага ж года бегла ў Санкт-Пецярбург. Тут яна далучылася да «Народнай Волі»<ref name="БС"/>. Яна вяла прапаганду сярод моладзі, шмат працавала ў Чырвоным Крыжы «Народнай Волі», стала гаспадыняй, паслядоўна, трох канспіратыўных кватэр. У лютым 1881 Гельфман разам з М. Сабліным зняла кватэру на {{нп3|Цялежная вуліца|Цялежнай вуліцы|ru|Тележная улица}}. У гэтай кватэры спачатку знаходзілася падпольная друкарня нарадавольскай «Рабочей газеты», а затым дынамітная майстэрня «Народнай Волі»<ref name="БС"/>. Рана раніцай 1 сакавіка 1881 на гэтай кватэры кідальшчыкі атрымалі бомбы, адной з якіх быў смяротна паранены імператар [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандр II]]. 2 сакавіка 1881 года, пасля ператрусу, падчас якога былі знойдзеныя 2 бомбы і шмат нелегальнай літаратуры, паліцыя арыштавала Г. М. Гельфман. Пры арышце Саблін скончыў жыццё [[самагубства]]м. На допыце Гельфман прызналася, што з'яўляецца сябрам «Народнай волі», але адмаўляла свой ​​удзел у арганізацыі замаху на цара, нягледзячы на наяўныя бясспрэчныя факты.
 
Разам з пяццю актыўнымі ўдзельнікамі замаху была прысуджаная да [[павешанне|павешання]]<ref name="БС"/>, аднак па вынясенні прысуду яна заявіла пра сваю [[цяжарнасць]]. Апошняе было пацверджана медыцынскім абследаваннем і выкананне прысуду было адкладзена, бо паводле законаў, якія дзейнічалі на той момант, караць смерцю цяжарных жанчын забаранялася з прычыны нявіннасці дзіцяці. У Англіі, Францыі, Швейцарыі была арганізаваная кампанія за адмену смяротнага прысуду Гесе Гельфман<ref name="БС"/>. Адкрыты ліст да імператара [[Аляксандр III, імператар расійскі|Аляксандра III]] апублікаваў вядомы французскі пісьменнік [[Віктор Гюго]]. Падобная кампанія была і ў самой Расіі.
 
Пасля родаў [[смяротная кара]] Гельфман была заменена пажыццёвымі катаржнымі працамі<ref name="БС"/>. Аднак роды працякалі цяжка, з ускладненнямі, у адсутнасць [[Акушэрства|медыцынскай дапамогі]]. Дзіця было адабрана ў Гельфман [[25 студзеня]] [[1882]] года (ён неўзабаве памёр у выхаваўчым доме; паводле крыніцаў, гэта была дзяўчынка<ref>[http://www.lechaim.ru/ARHIV/86/kravets.htm Ребёнок № А-824]</ref>. Неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці, так і не атрымаўшы дапамогі лекара, Гельфман памерла ў турме<ref name="БС"/> ад гнойнага [[Перытаніт|запалення брушыны]], які развіўся ў выніку нялечанага пасляродавага ўскладнення<ref>[http://web.archive.org/web/20100703105317/http://www.narovol.narod.ru/toponim/jail/spbj.htm Петропавловская крепость (1871—1900 годы). Трубецкой бастион] {{ref-ru}}</ref>.
 
{{зноскі}}