Іказненскі замак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Іказненскі_замак.jpg|thumb|230px|Выява замка ў Іказні на rfhwtкарце [[ВКЛ]] [[1613]] г.]]
{{вызн|1=Іказненскі замак}} - [[Замак]] і «места» Іказнь закладзены ў [[1504]] браслаўскім старастам Янам[[Іван Сямёнавіч Сапега|Іванам Сапегам]]{{крыніца?}} на падставе прывілея вялікага князя літоўскага і караля [[Рэч паспалітая|Рэчы Паспалітай]] Аляксандра. У [[1515]] маскоўскія войскі аблажылі замак і спалілі мястэчка. Польскі гісторык А. Гваньіні ў 2-й палове 16 ст. адзначаў, што «[[Іказнь]] — замак мураваны і места драўлянае... ад Браслава ў 2 [[міля]]х ляжыць». У Інфлянцкую вайну (1558—83) [[Сапегі]] размясцілі ў [[1561]] у замку значны гарнізон наёмных войскаў. Пасля Яна Сапегі мястэчкам і замкам па частках валодалі князі [[Пронскія]], [[Страбоўскія]], [[Сіняўскія]] і [[Езлавецкія]]. Апошнія ў [[1589]] прадалі замак разам «з арматамі і стрэльбамі» Яну Сапегу за 15 тыс. злотых. У [[1654]] замак быў узяты, а мястэчка разрабавана маскоўскімі войскамі. Разбурэнне замка прыпадае на перыяд [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны 1700—1721]], у якой Сапегі прынялі бок [[Станіслаў Ляшчынскі|С. Ляшчынскага]] і шведскага караля [[Карл XII|Карла XII]].
 
Займаў паўднёва-ўсходні край вострава Замак на возеры [[Возера Іказнь|Іказнь]]. Узвышаная частка пагорка (55х30 м) з поўначы і ўсхода была абведзена мурам таўшчынёй 2 м, складзеным з валуноў і цэглы ў тэхніцы паласатай муроўкі. Заходні бок ахоўваўся гліняным валам, на якім былі драўляныя сцены. На паўднёвым краі замкавага пагорка стаяла мураванае збудаванне (20х18 м, таўшчыня сцен 2 м) з цэглы і валуноў, зробленае ў адной тэхніцы з мурам. У паўднёвым куце пагорка на курганападобным насыпе стаяла драўляная вежа. На ўсходнім рагу замка ўзвялі пяцівугольную вежу-рандэль з валунна-цаглянымі сценамі таўшчынёй 2 м. Схілы замкавага пагорка амаль да самай вады былі забрукаваны. Уезд у замак размяшчаўся па цэнтры заходняй сцяны. Падыходы да замка і ўсю астатнюю тэрыторыю вострава займаў падзамак. З поўдня і паўдневага-захада ён быў абнесены земляным валам вышынёй каля 2 м з драўлянымі канструкцыямі на ім. Пад замкам, у паўночным-заходнім баку, знаходзілася сажалка (47 х 17 м) для рыбы, злучаная спецыяльнай пратокай з возерам. Дно і бераг яе былі абкладзены камянямі і тоўстымі дошкамі. Цераз сажалку да замкавай брамы вёў драўляны мост. З берагам замак быў злучаны сканструяваным на чаўнах драўляным мостам, які ў выпадку ваенай небяспекі лёгка і хутка разбіраўся.