Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Дапаўненне біяграфічных звестак.
Радок 2:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў вёсцы Лыцавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Продкі па бацькоўскай лініі паходзяць з Вільні (сучасная Літва), дзе ягоны прадзед Пётра Стэпановіч працаваў рэдактарам у адной з друкарняў.
Скончыў Сырмежскую сярэднюю школу (Мядзельскі раён) з пахвальнай граматай (1972), у 1977 — [[Мінскі педагагічны інстытут|Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут]] імя А. М. Горкага, факультэт прыродазнаўства. Дырэктар Вілейскага раённага дома піянераў і школьнікаў (1977). З 1977 па 1979 служыў у шэрагах савецкай арміі (курсантам, камандзірам танка, старшыном роты). 3 1979 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі (ІЭБ) імя В. Ф. Купрэвіча [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай АН Беларусі]]. Прайшоў прыступкі службовай лесвіцы ад лабаранта, інжынера да галоўнага навуковага супрацоўніка і загадчыка лабараторыі. Скончыў аспірантуру (1987) і дактарантуру (1998) пры ІЭБ НАН Беларусі. Стажаваўся ў Батанічным інстытуце імя В. Л. Камарова АН СССР (г. Ленінград, 1986 і 1987) і Батанічным інстытуце Чэшскай акадэміі навук (Пругоніца ля Прагі, 1998). Прайшоў стацыянарныя ландшафтна-экалагічныя курсы пры Батанічным інстытуце і Батанічным садзе Грайфсвальдскага ўніверсітэта імя Э. М. Арндта (Нямеччына, 1998). З 2005 — [[прафесар]] кафедры агульнай біялогіі [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта]], па сумяшчальніцтве — вядучы навуковы супрацоўнік ІЭБ НАН Беларусі.
 
== Навуковая і педагагічная дзейнасць ==
Удзельнічаў у распрацоўцы і выкананні больш за 40 планавых бюджэтных і дамоўных тэмаў, навуковых праектаў, у т. л. міжнародных і конкурсных, у прыватнасці, праектаў «Сінтаксанамія расліннасці Беларусі» (1994—1995), падтрыманага Міжнародным навуковым фондам (ISF); «Распрацоўка планаў кіравання нізіннымі мезатрофнымі балотамі Беларусі з мэтай захавання біялагічнай разнастайнасці» (1999—2001); «Прыродныя каштоўнасці даліны ракі Буг: стан, пагрозы, захаванне» (1999—2000); пан'еўрапейскага праекта «Ключавыя батанічныя тэрыторыі Беларусі» (2003—2005);«Вярховыя балоты Беларусі» (2004—2005) з удзелам валанцёраў з розных краін свету. З'яўляўся навуковым кіраўніком і адказным выканаўцам дзяржбюджэтных навуковых заданняў: «Вывучыць асноўныя заканамернасці фармавання, дынаміку і кірункі зменаў біяразнастайнасці расліннага покрыва Беларусі, абумоўленыя антрапагеннымі ўздзеяннямі» і "Геабатанічная структура і ацэнка сучаснага стану расліннасці Нацыянальнага парка «Нарачанскі» Дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў «Біялагічныя рэсурсы» (2001—2005); «Падрыхтаваць навуковае (ландшафтна-заабатанічнае і эколага-фітацэнатычнае) абгрунтаванне стварэння біясфернага рэзервата ў Гродзенскай вобласці ў раёне Аўгустоўскай пушчы» (2004); «Здзяйсненне комплексу мераў па захаванні біялагічнай разнастайнасці расліннага свету ў рэкрэацыйнай зоне Нацыянальнага парка „Нарачанскі“ з аптымізацыяй структуры і складу зялёных насадаў» Дзяржаўнай праграмы экалагічнага аздараўлення воз. Нарач на 2005—2008 гг. ды інш. З 1995 г. удзельнічае ў стварэнні Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь (блок «Маніторынг расліннага свету»). Рапрацаваў аўтаномны раздзел і з 2000 узначальвае маніторынг лугавой і лугава-балотнай расліннасці Беларусі. Навуковы кіраўнік і адказны выканавец задання «Правядзенне маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці» (2006—2010) Дзяржаўнай праграмы забеспячэння функцыявання і развіцця НСМНА ў Рэспубліцы Беларусь на 2011—2015 гг. і задання «Сінтаксанамічная структура і сазалагічная ацэнка расліннасці Беларусі» Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы, прыродна-рэсурсны патэнцыял» на 2013—2015 гг.