Розніца паміж версіямі "Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч"

Удакладненне: у 1955 Вілейскі раён належаў да Маладзечанскай вобласці, а ў 1960 перайшоў у склад Мінскай вобласці.
(Дапаўненне біяграфічных звестак.)
(Удакладненне: у 1955 Вілейскі раён належаў да Маладзечанскай вобласці, а ў 1960 перайшоў у склад Мінскай вобласці.)
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў вёсцы Лыцавічы Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці (цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці). Продкі па бацькоўскай лініі паходзяць з Вільні (сучасная Літва), дзе ягоны прадзед Пётра Стэпановіч працаваў рэдактарам у адной з друкарняў.
 
Скончыў Сырмежскую сярэднюю школу (Мядзельскі раён) з пахвальнай граматай (1972), у 1977 — [[Мінскі педагагічны інстытут|Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут]] імя А. М. Горкага, факультэт прыродазнаўства. Дырэктар Вілейскага раённага дома піянераў і школьнікаў (1977). З 1977 па 1979 служыў у шэрагах савецкай арміі (курсантам, камандзірам танка, старшыном роты). 3 1979 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі (ІЭБ) імя В. Ф. Купрэвіча [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай АН Беларусі]]. Прайшоў прыступкі службовай лесвіцы ад лабаранта, інжынера да галоўнага навуковага супрацоўніка і загадчыка лабараторыі. Скончыў аспірантуру (1987) і дактарантуру (1998) пры ІЭБ НАН Беларусі. Стажаваўся ў Батанічным інстытуце імя В. Л. Камарова АН СССР (г. Ленінград, 1986 і 1987) і Батанічным інстытуце Чэшскай акадэміі навук (Пругоніца ля Прагі, 1998). Прайшоў стацыянарныя ландшафтна-экалагічныя курсы пры Батанічным інстытуце і Батанічным садзе Грайфсвальдскага ўніверсітэта імя Э. М. Арндта (Нямеччына, 1998). З 2005 — [[прафесар]] кафедры агульнай біялогіі [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта]], па сумяшчальніцтве — вядучы навуковы супрацоўнік ІЭБ НАН Беларусі.
Ананімны ўдзельнік