Трапезундская імперыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
{{вызн|1=Трапезундская імперыя}} – дзяржава ([[1204]] – [[1461]]) на паўночны ўсходзе [[Малая Азія|Малой Азіі]], са сталіцай у горадзе [[Трапезунд]].
 
Трапезундская імперыя была створаная пасля [[Аблога Канстанцінопаля, 1204|захопу Канстанцінопаля]] крыжакамі – удзельнікамі [[Чацвёрты крыжовы паход|4-га крыжовага паходу]], пры распадзе [[Візантыйская імперыя|Візантыйскай імперыі]]. З дапамогай войскаў грузінскай царыцы [[Тамара, царыца грузінская|Тамары]] — сваёй цёткі па кудзелі, унукіунучкі візантыйскага імператара [[Андронік I Комнін|Андроніка I]] Аляксей і Давыд Комніны ў красавіку 1204 году занялі Трапезунд, затым прыбярэжныя раёны з гарадамі: Сіноп, Амастрыда, Іраклія.
 
{{сюды|Улада}}{{Тэмы/Імператары трапезундскія}}
Імператарам быў абвешчаны Аляксей (1204 – 1222); рэальна яму была падуладная ўсходняя частка імперыі з Трапезундам, а заходняя частка нахадзілася пад уладай Давыда. Імператары сталі звацца [[Дынастыя Вялікіх Комнінаў|Вялікімі Комнінамі]]. У 1214 Трапезундская імперыя страціла Іраклію і Амастрыду, заваяваныя [[Нікейская імперыя|Нікейскай імперыяй]], і Сіноп, захоплены [[сельджукі|сельджукамі]]. Пад уладай Трапезундскай імперыі засталася вузкая ўзбярэжнаяпрыбярэжная паласа ў межах візантыйскай [[фема Халдыя|фемы Халдыя]], адрэзанай ад астатняй грэчаскай тэрыторыі; засялялі яе грэкі, грузіны і армяне. Адміністрацыйна імперыя першапачаткова дзялілася на тры [[банда, Візантыя|банды]] (ваенныя акругі): Трапезунд, Мацука і Гемора на чале з дуксамі або «кефаламі» (главамі, кіраўнікамі). У 14 ст. было ўжо сем банд за кошт драбнення ранейшых акруг: Трыкомія, Трапезунд, Мацука, Палеамацука, Гемора, Сірмена, Рызеон і асобная фема Вялікая Лазія. Асноўнымі гарадамі-крэпасцямі імперыі апроч сталіцы былі: Керасунт, Трыпалі, Ясоній, Месахалдыя і Лімніі.
 
Трапезундская імперыя падтрымлівала саюз з [[Грузія]]й. Нікейская імперыя, а затым і адноўленая Візантыйская імперыі ніколі не прызнавалі за Вялікімі Комнінамі тытула імператара, у афіцыйных візантыйскіх дакументах яны пісаліся «уладарамі» або «архонтамі». Эканоміка імперыі засноўвалася на вінаградарстве, хлебаробстве і пасрэдніцкім гандле з Паўночным Прычарнамор'ем, Каўказам, Месапатаміяй, Сярэднім Усходам. З серабра, якое здабывалі з радовішчаў на тэрыторыі імперыі, чаканіліся трапезундскія манеты – аспры. Феадалы валодалі значнай самастойнасцю: дынаты вяршылі суд над залежнымі сялянамі (парыкамі), карысталіся правам мёртвага рукі, набіралі з сваіх людзей дружыны. У 1244 Трапезундская імперыя стала даннікамданніцай манголаў, у пачатку 14 ст. вяла барацьбу з цюркамі Ак-Каюнлу. У 1456 Трапезундскую імперыю абклалі данінай туркі-асманы, у 1461 Трапезундская імперыя была заваяваная султанам [[Мехмет II|Мехметам II]], які ператварыў яе ў правінцыю [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]].
 
[[Катэгорыя:Былыя краіны]]