Наша доля: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
др Адкат версіі 1851241 аўтарства 178.124.202.155 (размова)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
|вэб-сайт =
}}
'''«Наша доля»''' (поўная назва: '''«Наша Доля. Першая белоруская газэта для вёсковаго і местоваго рабочаго народу. Выходзіь раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі»''') — штотыднёвая легальная [[газета]] рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, першая ''легальная'' газета ў [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Выдавалася ў [[Вільня|Вільні]] ў перыяд 1(14) верасня — 1(14) снежня [[1906]]. Разам выйшла 6 нумароў, з іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў знішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася [[кірыліца]]й, палова — [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]. Разавы тыраж 1-га нумару склаў ''10 тыс.'' асобнікаў.
 
Афіцыйны рэдактар-выдавец — віленскі мяшчанін [[Іван Тукеркес|І. А. Тукеркес]], з 18 лістапада 1906 за рэдактара быў А. Гедвіла. Сапраўдныя заснавальнікі — частка кіраўніцтва [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]], а менавіта, браты [[І. іЛуцкевіч]], [[А. ЛуцкевічыЛуцкевіч]], А. Пашкевіч ([[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|А. Пашкевіч (Цётка)]]), [[Ф. Умястоўскі]].
 
У праграмным артыкуле «Да чытачоў» газета выступіла за ўдзел у рэвалюцыйным руху, сацыяльную і нацыянальную свабоду, развіццё класавай самасвядомасці рабочых і сялян, асвету на роднай мове. Друкавала вострапубліцыстычныя і агітацыйныя артыкулы («Што будзе?», «Даход расійскага цара», «Пагром», «Як мужыку палепшыць сваё жыццё» і інш.), у якіх выкрывала антынародную палітыку царызму. Інфармавала пра рэвалюцыйныя падзеі ў краіне, цяжкае становішча сялянства. Гэтымі тэмамі і ідэяй прасякнугы надрукаваныя ў газеце творы Цёткі (верш «Наш палетак» і апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі»), [[Я. Колас]]а (вершы «Наш родны край» — [[1 верасня]] 1906, першае выступленне паэта ў друку, «Беларусам», «Асенні вечар», апавяданне «Слабода») і інш. Змясціла апавяданне [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]] «Суд».
 
Выйшла 6 нумароў. На газету неаднаразова накладваўся арьшт, а рэдакnар прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. За змест 1-га, 3-га, 4-га нумароў пастановаю Віленскай судовай палаты ([[11 студзеня]] [[1907]]) выданне было забаронена ''назаўсёды'', афіцыйны рэдактар-выдавец Туркенес быў засуджаны на 1 год крэпасці.
 
== Літаратура ==
* [[У. Конан]]. «Наша доля» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. / Беларус. Энцыкл. ; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0141-9.
* М. В. Біч. «Наша доля» // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. Т. 7. — Мн. : БелЭн, 1973.
* Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч, В Яноўская, С.Рудовіч і інш. ; М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. — Мн. : Экаперспектыва, 2005. ISBN 985-469-104-7.