Эгіна (востраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
Згодна [[Старажытнагрэчаская міфалогія|старажытнагрэчаскай міфалогіі]] востраў першапачаткова зваўся Энонэ. Тут нарадзілася [[Эгіна]], выкрадзеная [[Зеўс]]ам. Ад іх сувязі нарадзіўся [[Эак]], першы валадар Энонэ і дзед знакамітага героя [[Ахіл]]а. Ён пераназваў востраў у гонар сваёй маці.
 
[[Археалогія|Археолагі]] выявілі, што Эгіна была населена ў [[неаліт|неаліце]], каля 3000 тысячагоддзя да н. э. З 2 тысячагоддзя да н. э. назіраўся росквіт мясцовай [[культура|культуры]], звязаны з развіццём [[Мікенская цывілізацыя|Мікенскай цывілізацыі]]. У пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. была населена [[дарыйцы|дарыйцамі]]. Эгінскі [[Поліс, антычная грамадзянская абшчына|поліс]] набыў найбольшую магутнасць у [[7 стагоддзе да н.э.|VII]] - VIсярэдзіне [[5 стагоддзе да н.э.|V]] стст. да н. э. дзякуючы свайму флоту, які падтрымліваў гандаль з іншымі землямі [[Старажытная Грэцыя|Грэцыі]], [[Старажытны Егіпет|Егіптам]] і [[Фінікія]]й. Эгінцы ўдзельнічалі ў бітве ля [[Востраў Саламін|Саламіна]] з [[Дзяржава Ахеменідаў|персамі]]. [[срэбра|Срэбраныя]] [[манета|манеты]] Эгіны з выявай [[чарапахі]] карысталіся попытам ва ўсёй Грэцыі. У [[459 да н.э.|459]] г. да н. э. Эгіну захапілі [[Афіны|афіняне]], якія зруйнавалі ўмацаванні і ўсталявалі кантроль над флотам.
 
Пазней Эгіна трапіла пад уладу [[старажытныя македонцы|македонцаў]], [[Старажытны Рым|рымлян]], [[Візантыя|візантыйцаў]], [[Венецыянская рэспубліка|венецыянцаў]], [[Асманская імперыя|туркаў]]. У [[1827]] - [[1829]] гг., падчас грэчаскай вызваленчай вайны, выконвала функцыю [[сталіца|сталіцы]] Грэцыі.