Розніца паміж версіямі "Грунвальдская бітва (карціна)"

др (The file Image:Grunwald_bitwa.jpg has been replaced by Image:Matejko_Battle_of_Grunwald.jpg by administrator commons:User:Hym411: ''File renamed: artist's name, PD-art/old, harmonization, internat. required as concerni...)
 
== Апісанне ==
Сярод прадстаўленага на карціне ваюючага тлуму вылучаецца значная колькасць гістарычных постацей з абодвух бакоў бітвы. Карціна сімвалічна паказвае бітву ў той момант, калі адбываецца зацятая барацьба, але шалі перамогі схіляюцца да польска-літоўскага боку.
 
У цэнтры палатна знаходзіцца [[Вітаўт Вялікі|князь Вітаўт]]; без брані і шлему, апрануты ў чырвоны жупан, з мітрай на галаве. У раскінутых і ўзнесеных руках трымае меч і шчыт у трыўмфальным жэсце.
 
З левага боку карціны знаходзіцца крыжацкі магістр [[Ульрых фон Юнгінген]]. Ён прыбраны ў белы плашч з чорным крыжам на грудзі. З выразам сполаху на твары абараняецца перад атакай двух ваяроў. Далей па левым баку спяшаецца яму на дапамогу князь Шчэцінскі. Імчыцца ён на чорным кані, у шлеме з паўлінымі пёрамі. Абаронцу, аднак, атакуе польскі рыцар з дзідай — Якуб Скарбік з Гары. Гермік жа ў сваю чаргу схапіў за лейцы каня, на якім сядзеў князь шчэцінскі [[Казімір V]].
 
Збоку ля загінуўшага крыжацкага магістра магчыма ўбачыць барадатага старца. Гэта камандор эльблонгскі Вернер Тэтынген. У сярэдзіне, далоўку карціны ляжыць вялікі камандор Конрад Ліхтэнштэйн, які памірае.
 
З левага боку ўверсе, за князем Вітаўтам ідзе барацьба за нямецкую харугву, якую паляк выдзірае ў немца. Затое па правым баку магчыма ўбачыць рыцара з польскім штандарам. Гэты сцяг ганарова лунае на вятры, у той час, калі нямецкі ваяр хіліцца да зямлі. Гэта з'яўляецца сімвалам канчатковай перамогі палякаў.
 
З правага боку палатна цэнтральным пунктам з'яўляецца рудабароды асілак у зброі: камандор брандэбургскі Марквард фон Сальзбах. Яго панцэраваны конь падае якраз у той час, калі сам камандор ахоплены канатам татараў.
 
Наперадзе магчыма ўбачыць вусатую постаць рыцара ў зброі, які адной нагой стаіць на зямлі, а другой — на паваленым праціўніку. Той падняў меч угору, каб нанесці апошні ўдар ворагу — Генрыку, тухаленскаму камандору. У гэты час перашкаджае яму постаць у цёмным убранні, якая намагаецца нанесці ўдар паляўнічым нажом.
 
[[Завіша Чорны]] прадстаўлены ў фіялетавым убранні, бяз шлему; атакуе, узброены турнеевай дзідай.
 
== Гісторыя карціны ==
У лютым [[1878]] года Матэйка прадаў карціну за 45 000 злотых пану Расенблюму з Варшавы<ref name="mhmt">[http://www.mhmt.pl/wystawy-zamek/wystawa-czasowa-zamek/125-grunwald-jak-malowal-jan-matejko.html GRUNWALD. Jak malował Jan Matejko] {{ref-pl}}</ref>. Першая выстаўка была адчынена [[28 верасня]] [[1878]] года ў залы кракаўскага Гарадскога Ураду. У тым самым годзе палатно было перавезенае з Кракава на выставу ў [[Вена|Вену]], а ў [[1880]] было прэзентавана ў [[Варшава|Варшаве]]. Пасля карціна была паказана па чарзе на мастацкіх выставах у [[Пецярбург]]у, [[Берлін]]е, [[Львоў|Львове]] і [[Бухарэст|Бухарэсце]]. У красавіку [[1880]] палатно знайшлося ў [[Парыж]]ы, а потым вярнулася ў Варшаву, дзе назаўжды стала экспанатам у Нацыянальнай Галерэі Падтрымкі Мастацтва.
 
У [[1902]] годзе карціна была выкуплена ў нашчадкаў Разенблюма і перададзеная ў якасці ахвяравання да збораў Музея Таварыства Падтрымкі Выяўленчых Мастацтваў у Варшаве. У перыяд [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] карціна, у мэтах бяспекі, была вывезена ў [[Масква|Маскву]]. У Польшчу вярнулася ў [[1922]] годзе і была размешчана ў Варшаве<ref name="mhmt"/>.
 
У верасні [[1939]] года, падчас навін пра надыход у сталіцу нямецкіх войскаў, было прынята рашэнне аб эвакуацыі і схове карціны — знаходжанне яе ў Варшаве пагражала яе знішчэннем па прычынах бомбавых налётаў ці мэтанакіраванага знішчэння немцамі. Палатно было скручана, запакавана ў спецыяльныя скрыні, пагружана на доўгую платформу і разам са Станіславам Радзецкім-Мікулічам (адміністрацыйным дырэктарам галерэі), мастаком Станіславам Эйсмандам (віцэ-прэзідэнтам «Падтрымкі») і яшчэ адным мастаком Баляславам Сурала, было накіравана ў [[Люблін]].
 
[[9 верасня]] [[1939]] а 7.00 ахова з карцінай пад'ехала да Люблінскага Музея, дзе была перададзена інтэнданту музея, прафесару Уладзіславу Войдзе. Падчас падарожжа, у выніку нямецкай паветранай атакі на Люблін, адна з бомб трапіла ў музей і забіла дзвюх асоб, якія суправаджалі канвой — Станіслава Эйсмонда і Баляслава Сурала.
 
Пасля паражэння Польшчы люблінскае гестапа распачало інтэнсіўныя пошукі карціны. Міністр прапаганды [[Трэці Рэйх|III Рэйха]] Джозэп Гобелс прызначыў узнагароду ў 2 000 000 нямецкіх марак за знаходку палатна ці звестак пра месца яго знаходжання. Першапачаткова прадстаўнікі гестапа спрабавалі падкупіць прафесара Войду ўзнагародай, нямецкім грамадзянствам і пашпартам у Германію, пасля пагражалі пазбавіць жыцця — Войда ўпэўнена адмаўляўся супрацоўнічаць. У рэшце рэшт польскае радыё ў [[Лондан]]е пакінула ілжывыя звесткі пра тое, што «Бітва пад Грунвальдам» перапраўлена ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]]. Толькі тады немцы спынілі свае пошукі карціны.
 
Прафесар Войда пасля арганізаванага фікцыйнага вывазу карціны з Любліна, зробленага з мэтай замесці сляды, абмежавання кола асоб, якія ведаюць пра палатно і месца яго знаходжання, і пасля новага ўпакавання на спецыяльна сканструяваны рулон, вырашыў ізноў схаваць «Бітву пад Грунвальдам» у адной з вёсак пад Люблінам, дзе карціна і прабыла да моманту вызвалення горада [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміяй]] у [[1944]] годзе. Потым карціна была адкапана і здабытая з зацэментаванага раней саркафагу і [[17 кастрычніка]] 1944 афіцыйна прынятая кіраўніком ведамства культуры і мастацтва пры [[Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення|ПКНВ]]. Пасля першапачатковага ачышчэння і перавозу карціны ў Нацыянальны Музей у Варшаве яна была рупліва адрэстаўравана пад кіраўніцтвам прафесара Багдана Марцоніна. У хуткім часе палатно размясцілі ў Нацыянальным Музеі ў Варшаве, як сталы экспанат экспазіцыі, дзе карціна і знаходзіцца да сённяшняга дня.
 
У 2010 годзе карціна павінна была быць паказана на [[Вавель|Вавелі]] на выставе «У знак цудоўнай перамогі» з нагоды 600-й гадавіны бітвы пад Грунвальдам, аднак яна знаходзіцца ў благім стане і таму не будзе паказана ў Кракаве<ref>Agnieszka Kowalska. [http://warszawa.gazeta.pl/warszawa/1,34889,7506349,Bitwe_o__Grunwald__wygrali_konserwatorzy__Obraz_zostaje.html Bitwę o 'Grunwald' wygrali konserwatorzy. Obraz zostaje w Warszawie]. «Gazeta Wyborcza Stołeczna» (2010-01-29) {{ref-pl}}</ref>. Дарота Ігнатовіч-Вазнякоўская, галоўны рэстаўратар Нацыянальнага музея ў Варшаве, ацаніла, што рэстаўрацыйныя працы будуць каштаваць прыкладна 1 млн злотых. Прафесар Іосіф Шаняўскі, які браў удзел у аглядзе карціны, звярнуў увагу на патрапаныя куты і краі, разыходзячыя ніткі, а месцамі адна парахня. Да таго ж месцамі палатно пакрыта трыма ці чатырма слаямі лаку, пакладзенага часта няроўна, і пад якім бачны бруд, які псуе каларыстыку<ref>[http://wiadomosci.gazeta.pl/Wiadomosci/1,80708,7522604,_Bitwie_pod_Grunwaldem__Matejki_grozi_katastrofa_.html «Bitwie pod Grunwaldem» Matejki grozi katastrofa. «Miejscami samo próchno»]. «Dziennik Gazeta Prawna» (2010-02-03){{ref-pl}}</ref>. З 90 км нітак 32-асабовая група гафтароў аднавіла карціну, пабіўшы сусветны рэкорд<ref>[http://www.haftix.pl/bitwa_pod_grunwaldem/ Haftowana «Bitwa pod Grunwaldem»]</ref>, а адна асоба аднавіла палатно ў выглядзе барэльефу з драўніны, вагай 15 тон, што стала чарговым сусветным рэкордам.
 
== Персанажы ==