Штаты ЗША: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
 
== Прыняцце штатаў у склад ЗША ==
У [[1776]] г., калі была абвешчана незалежнасць [[ЗША]], у іх склад уваходзіла толькі 13 суб'ектаў (10 штатаў і 3 садружнасці з правамі штатаў), аднак у наш час іх колькасць дасягае 50<ref>[http://www.u-s-history.com/pages/h928.html Admission of States to Union]</ref>. Гэта стала магчымым дзякуючы праву ўключэння новых суб'ектаў. Іх прыняццю папярэднічае складаная працэдура: абавязковае прыняццё ўласнай [[канстытуцыя|Канстытуцыі]], ратыфікацыя [[Канстытуцыя ЗША|Канстытуцыі ЗША]] і задавальненне з боку [[Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі|Кангрэса ЗША]]. Забараняецца стварэнне новых штатаў шляхам выхаду з ужо існуючых або праз злучэнне ўжо існуючых штатаў без дазволу [[Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі|Кангрэса]]. На практыцы, большасць штатаў была ўтворана на [[Федэральны Урад ЗША|федэральных]] землях ЗША. Выключэнне складаюць [[Вермонт]], [[Кентукі]], [[Штат Мэн|Мэн]], [[Тэхас]], [[Штат Каліфорнія|Каліфорнія]] і [[Заходняя Вірджынія]]. Прычым, толькі Тэхас і Каліфорнія з'яўляліся незалежнымі [[дзяржава]]мі да ўваходу ў склад [[ЗША]]. Апошнімі штатамі, прынятымі ў склад ЗША, былі [[Штат Аляска|Аляска]] ([[3 студзеня]] [[1959]] г.) і [[Штат Гаваі|Гаваі]] ([[29 жніўня]] 1959 г.).
 
== Выхад са складу ЗША ==