Шкоты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Перасылае да Шатландцы
 
крыніца — be-x-old:Шкоты
Радок 1:
'''Шкоты''', '''Шоты''' — у беларускіх і польскіх крыніцах [[XVI стагоддзе|XVI]]—[[XVII стагоддзе|XVII]] стагоддзяў назва [[шатландцы|шатландскіх]] імігрантаў, аселых у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
#REDIRECT [[Шатландцы]]
 
Яшчэ ў [[1503]] годзе [[Петркоўскі сейм]] разглядаў праект пасялення шатландскіх каланістаў у літоўскіх замках на [[Дняпро|Дняпры]], спустошаных пад час вайны [[Маскоўскае княства|Маскоўскай дзяржавы]] з [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княствам Літоўскім]] [[1500]]—[[1503]] гадоў. Пазней шатландцы з'яўляюцца ў ВКЛ і як наёмнікі ў войску, і як мірныя дробныя гандляры. У апошняй якасці з [[1563]] года сеймавыя канстытуцыі згадваюць іх як сур'ёзных канкурэнтаў мясцоваму купецтву і абкладаюць дадатковымі падаткамі. Нягледзячы на скаргі і пераслед, шкоты хутка амаль манапалізавалі гандаль цэлымі катэгорыямі тавараў, вядомымі як «речи шкоцкие»: ручнікі і рукавіцы, пацеркі і бялілы, венікі і нажы, грабяні і ніткі, іголкі, напарсткі і панчохі і г. д. Пасяленне шкотаў у Рэчы Паспалітай набыло такі размах і вядомасць, што англійскі драматург [[Джон Уэбстэр]] пісаў у п'есе «Белы д'ябал» ([[1610]]) пра «сорак тысяч шатландскіх гандляроў у Польшчы». У [[1583]] годзе пад час паломніцтва ў [[Палесціна|Палесціну]] [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»]] пісаў пра ўбачаных ім у [[Сірыя|Сірыі]] вулічных гандляроў-друзаў, што яны «як нашы шкоты ў корабах розныя дробныя рэчы для продажу носяць па вуліцах». Адным з найбольш вядомых прафесараў філасофіі [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]] ў XVI стагоддзі ([[1570]]—[[1575]]) быў вядомы [[езуіты|езуіт]] з [[Шатландыя|Шатландыі]] [[Джон Хэй]] ([[1546]]—[[1607]]). Медны шатландскі пэні з [[1640-я|1640-х]] стаў першым прадстаўніком меднага манетнага абарачэння на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]].
 
З'яўляючыся [[кальвіністы|кальвіністамі]] па веравызнанні, шкоты пераважна сяліліся ў гарадах і мястэчках, якія належалі літоўскім магнатам-кальвіністам. Асабліва вялікія калоніі шкотаў у XVII стагоддзі існавалі ў рэзідэнцыях кальвінісцкай галіны [[Радзівілы|Радзівілаў]] — [[Слуцк|Слуцку]] і [[Кейданы|Кейданах]]. Паводле ўспамінаў шкота П. Гордана, [[Януш Радзівіл, 1579—1620|Януш Радзівіл]] і яго сын [[Багуслаў Радзівіл|Багуслаў]] «мелі кампанію цалкам ці пераважна з шатландцаў». Некаторыя з іх пры фундатарстве Радзівілаў займаліся навукай і мастацтвам; напрыклад, Дж. Джонстан выдаў у [[1665]] годзе ў [[Амстэрдам]]е кнігу «''Thaumatographia Naturalis''», прысвечаную Янушу і Багуславу Радзівілам.
 
У войнах Рэчы Паспалітай з [[Расія]]й шкоты ўдзельнічалі як наёмнікі з абодвух бакоў, часам па некалькі разоў пераходзячы да праціўніка. Вялікая колькасць шкотаў з войска шведскага генерала Горна трапіла ў палон да літоўскага рэферэндара [[Аляксандр Гасеўскі|Аляксандра Гасеўскага]] пры заняцці ім крэпасці Белай на [[Смаленшчына|Смаленшчыне]] ў 1610 годзе. Пры асадзе [[Смаленск]]у ў [[1634]] годзе пад камандай апошняга знаходзілася шатландская драгунская харугва (200 чалавек).
 
Паступова шкоты асіміляваліся мясцовым насельніцтвам, прымалі традыцыйныя беларускія імёны і прозвішчы. Так, у рэестры [[Пінск|пінскіх]] купцоў ([[1620-я]]) пералічаныя 4 шкоты: «Томило Олешкович; Петр Шимкович; Олешко Охремович; Луцъя Литвинович».
 
== Літаратура ==
* [[Алесь Белы]] // {{Крыніцы/ЭГБ}}
* Steuart A.F. Scottish influence in Russian History. Glasgow, 1913.
* Idem. Papers relating to the Scots in Poland. 1576—1793. Edinburgh, 1915.
* Zins H. Polska w oczach Anglików. Warszawa, 1974.
* Рябцевич В.Н. О чем рассказывают монеты. Мн., 1977.
 
== Спасылкі ==
* [http://www.autary.iig.pl/bely/www/encyklapedyja/sz.htm#1 Арыгінальны артыкул]
 
#REDIRECT [[Катэгорыя:Шатландцы]]
[[Катэгорыя:Народы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Народы Польшчы]]
[[Катэгорыя:Народы Літвы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Рэчы Паспалітай]]