Розніца паміж версіямі "Грунвальдская бітва (карціна)"

→‎Гісторыя карціны: Джозэп Гобелс - гэта да!
(→‎Гісторыя карціны: Джозэп Гобелс - гэта да!)
[[9 верасня]] [[1939]] а 7.00 ахова з карцінай пад'ехала да Люблінскага Музея, дзе была перададзена інтэнданту музея, прафесару Уладзіславу Войдзе. Падчас падарожжа, у выніку нямецкай паветранай атакі на Люблін, адна з бомб трапіла ў музей і забіла дзвюх асоб, якія суправаджалі канвой — Станіслава Эйсмонда і Баляслава Сурала.
 
Пасля паражэння Польшчы люблінскае гестапа распачало інтэнсіўныя пошукі карціны. Міністр прапаганды [[Трэці Рэйх|III Рэйха]] Джозэп[[Паўль ГобелсЁзэф Гебельс|Ёзэф Гебельс]] прызначыў узнагароду ў 2 000 000 нямецкіх марак за знаходку палатна ці звестак пра месца яго знаходжання. Першапачаткова прадстаўнікі гестапа спрабавалі падкупіць прафесара Войду ўзнагародай, нямецкім грамадзянствам і пашпартам у Германію, пасля пагражалі пазбавіць жыцця — Войда ўпэўнена адмаўляўся супрацоўнічаць. У рэшце рэшт польскае радыё ў [[Лондан]]е пакінула ілжывыя звесткі пра тое, што «Бітва пад Грунвальдам» перапраўлена ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]]. Толькі тады немцы спынілі свае пошукі карціны.
 
Прафесар Войда пасля арганізаванага фікцыйнага вывазу карціны з Любліна, зробленага з мэтай замесці сляды, абмежавання кола асоб, якія ведаюць пра палатно і месца яго знаходжання, і пасля новага ўпакавання на спецыяльна сканструяваны рулон, вырашыў ізноў схаваць «Бітву пад Грунвальдам» у адной з вёсак пад Люблінам, дзе карціна і прабыла да моманту вызвалення горада [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміяй]] у [[1944]] годзе. Потым карціна была адкапана і здабытая з зацэментаванага раней саркафагу і [[17 кастрычніка]] 1944 афіцыйна прынятая кіраўніком ведамства культуры і мастацтва пры [[Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення|ПКНВ]]. Пасля першапачатковага ачышчэння і перавозу карціны ў Нацыянальны Музей у Варшаве яна была рупліва адрэстаўравана пад кіраўніцтвам прафесара Багдана Марцоніна. У хуткім часе палатно размясцілі ў Нацыянальным Музеі ў Варшаве, як сталы экспанат экспазіцыі, дзе карціна і знаходзіцца да сённяшняга дня.