Браціслава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Братислава
Радок 62:
|мова сайта 5 =
}}
'''Брацісла́ва''' (да 1919 года — '''Прэшпарак''', ''Prešporok, Prešporek''), {{lang-de|Pressburg}}, '''Прэ́сбург''', {{lang-hu|Pozsony}}, '''По́жань''', у Сярэднявеччы {{lang-lat|Posonium}}, {{lang-lat|Istropolis}}, '''Істраполіс''') — [[горад]], [[сталіца]] [[Славакія|Славакіі]]. Размешчаны на высокім левым беразе Дуная (невялікая частка раёнаў на правым беразе), уля падножжа Малых Карпат, у асяроддзі лесапаркавай зоны.
 
Браціслава з'яўляецца адзінай сталіцай свету, якая непасрэдна мяжуе з дзвюма іншымі дзяржавамі — [[Аўстрыя]]й і [[Венгрыя]]й. Браціслаўская вуліца Копчанская пераходзіць у вуліцу Альтэ-Нордзюд-Ландэсштрасэ суседняй аўстрыйскай вёскі [[Кітзэе]], а Венская дарога пераходзіць у Прэсбург-штрасэ, якая праходзіць праз аўстрыйскую камуну [[Вольфсталь]]. Да [[1936]] года з Браціславы ў [[Вена|Вену]] можна было даехаць на гарадскім [[трамвай|трамваі]].
 
Колькасць насельніцтва — 425,459 чал. (2005).
 
== Геаграфія ==
Браціслава размешчана на высокім левым беразе Дуная (невялікая частка раёнаў на правым беразе), у перадгор'ях [[Малыя Карпаты|Малых Карпат]]. Горад непасрэдна прылягае да межаў з [[Аўстрыя]]й (да [[21 снежня]] [[2007]] года існавалі памежныя пераходы [[Петржалка]]-[[Берг, Ніжняя Аўстрыя|Берг]] і [[Яраўцы]]-[[Кітзэе]]) і [[Венгрыя]]й (да [[21 снежня]] [[2007]] года існаваў памежны пераход [[Русаўцы]]-[[Райка]]).
 
== Клімат ==
Клімат — кантынентальны, сярэднегадавая тэмпература +10,5 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 565 мм. Сярэдняя тэмпература студзеня — прыблізна −0,4 °C, а сярэдняя тэмпература ліпеня — 21,3 °C. Зімовы перыяд халодны і вільготны са снежным покрывам. Лета цёплае, часта з моцнымі ветрамі.
{{Клімат горада
|Шырыня = auto
|Горад_род=Браціславы (норма 1981-2010)
|Крыніца=[http://pogoda.ru.net/climate2/11816.htm Надвор'е і клімат]
| Сту_сяр=-0.4 | Сту_сяр_апад=39
| Лют_сяр=1.2 | Лют_сяр_апад=37
| Сак_сяр=5.5 | Сак_сяр_апад=38
| Кра_сяр=11.0 | Кра_сяр_апад=34
| Май_сяр=16.0 | Май_сяр_апад=55
| Чэр_сяр=19.1 | Чэр_сяр_апад=57
| Ліп_сяр=21.3 | Ліп_сяр_апад=53
| Жні_сяр=20.7 | Жні_сяр_апад=59
| Вер_сяр=15.9 | Вер_сяр_апад=55
| Кас_сяр=10.4 | Кас_сяр_апад=38
| Ліс_сяр=4.9 | Ліс_сяр_апад=54
| Сне_сяр=0.7 | Сне_сяр_апад=46
| Год_сяр=10.5 | Год_сяр_апад=565
| Сту_сяр_мін=-3.4 | Сту_сяр_макс=2.7
| Лют_сяр_мін=-2.3 | Лют_сяр_макс=5.1
| Сак_сяр_мін=1.3 | Сак_сяр_макс=10.3
| Кра_сяр_мін=5.4 | Кра_сяр_макс=16.7
| Май_сяр_мін=10.2 | Май_сяр_макс=21.8
| Чэр_сяр_мін=13.4 | Чэр_сяр_макс=24.9
| Ліп_сяр_мін=15.4 | Ліп_сяр_макс=27.5
| Жні_сяр_мін=15.0 | Жні_сяр_макс=27.0
| Вер_сяр_мін=11.0 | Вер_сяр_макс=21.7
| Кас_сяр_мін=6.1 | Кас_сяр_макс=15.6
| Ліс_сяр_мін=1.8 | Ліс_сяр_макс=8.2
| Сне_сяр_мін=-1.9 | Сне_сяр_макс=3.3
| Год_сяр_мін=6.0 | Год_сяр_макс=15.4
| Сту_а_макс=19.8 | Сту_а_мін=-24.6
| Лют_а_макс=19.1 | Лют_а_мін=-20.0
| Сак_а_макс=25.0 | Сак_а_мін=-15.1
| Кра_а_макс=30.3 | Кра_а_мін=-4.4
| Май_а_макс=33.4 | Май_а_мін=-2.0
| Чэр_а_макс=36.3 | Чэр_а_мін=3.0
| Ліп_а_макс=38.2 | Ліп_а_мін=7.0
| Жні_а_макс=39.3 | Жні_а_мін=5.0
| Вер_а_макс=34.0 | Вер_а_мін=-2.0
| Кас_а_макс=30.0 | Кас_а_мін=-8.0
| Ліс_а_макс=21.3 | Ліс_а_мін=-12.0
| Сне_а_макс=17.9 | Сне_а_мін=-20.0
| Год_а_макс=39.3 | Год_а_мін=-24.6
|}}
 
== Гісторыя ==
У [[2 стагоддзе да н.э.|II ст. да н.э.]] тут было старажытнае паселішча [[кельты|кельтаў]]. У I ст. — рымскі ваенны лагер. У [[V стагоддзе|V ст.]] на тэрыторыі сучаснай Браціславы з'явіліся [[славянскія плямёны]]. У [[X стагоддзе|X ст.]] Браціслава згадваецца як крэпасць [[Вялікамараўская дзяржава|Вялікамараўскай дзяржавы]]. У 907 годзе каля сцен горада венгры разграмілі чэшскае войска і Браціслава ўвайшла ў склад Венгерскага каралеўства пад назвай Пажонь. У XIII ст. атрымала статус свабоднага каралеўскага горада. Пачалася актыўная нямецкая каланізацыя, і ў горада з'явілася новая назва — Прэсбург. У 1541—1784 гадах горад — сталіца [[Венгерскае каралеўства|Венгерскага каралеўства]], рэзідэнцыя караля і архібіскупа. У 1541—1848 гадах у Браціславе праводзіліся паседжанні венгерскага дзяржаўнага сходу і каранаванне каралёў. У 1805 годзе паблізу Прэсбурга адбылася [[Аўстэрліцкая бітва]], у якой Напалеон I разбіў войскі Аўстрыі і Расіі. Тут быў заключаны Прэсбургскі мір паміж Францыяй і Аўстрыяй (1805). Са студзеня 1919 года Браціслава — сталіца Славакіі ў складзе Чэхаславацкай рэспублікі. У 1939—1945 гадах — сталіца Славацкай дзяржавы. З 1993 года Браціслава — сталіца незалежнай Славацкай Рэспублікі.
 
== Славутасці ==