Казімір Сваяк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Казімір}} {{вызн|1=Сваяк}}, сапр.: {{вызн2|1=Канстанцін СТАПОВІЧ}} ({{вызн2|1=СТЭПОВІЧ}}) ([[19 лютага]] [[1890]], [[вёска Барані|в. Барані]] Свянцянскага пав. — [[6 мая]] [[1926]], [[Вільня]]), беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт.
 
Нарадзіўся ў сям’і селяніна–поўвалочніка Мацея Стаповіча, у сям’і было шасцёра дзяцей (у т.л. браты Альбін і Бернард<ref>Нар. 30.8.1907 у вёсцы Барані на Віленшчыне. Вучыўся ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У 1939 скончыў агранамічны факультэт Віленскага універсітэту. У 1945 прыехаў у Сопат, да 1952 працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводзкай ўправы ў Гданьску, пасля ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў Варшаве. У 1972 выйшаў на пенсію, пісаў артыкулы па аграноміі ў часопіс "Gromada Rolnik Polski". Пам. 9.8.1982.</ref> Стаповічы) і яна месціліся ў невялікай хатцы пакуль мясцовы пан Сволькен, у якога Мацей служыў лесніком, не выдзеліў участак зямлі і дрэвадраўніну на будаўніцтва новага дома. Новы вялікі (па тагачасных мерках) – “на два канцы” – дом стаіць (часткова) у Баранях і сёння (адзін “канец” перавезены).
 
Скончыў пачатковую і Свянцянскую павятовую школы (1905). У 1906 – 1907 жыў у Вільні дзе пазнаёміўся з “Нашай Нівай”. У 1908 паступіў у Пецярбургскую духоўную семінарыю. У 1912 захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш “На імяніны майго пробашча”. Зіму 1912-1913 правёў на курорце ў Закапанэ. У 1913 у газеце “Беларус” друкуюцца яго творы. З-за хваробы толькі вясной 1915 быў высвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэнне вікарыем у Камайскі касцёл. Неўзабаве, к вялікай радасці К. Стаповіча, яго пераводзяць у Клюшчаны, што побач Баранёў, 19 чэрвеня 1915 газета “Беларус” змясціла віншаванне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.