Казімір Сваяк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ++
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 17:
У Засвір К. Стаповіча прыяджаў мастак Ракіцкі, сябра «Хаўрусу Сваякоў», які намаляваў абраз св. Язафата Кунцэвіча для галоўнага алтара. У гонар св. Язафата К. Стаповіч устанавіў у парафіі 16 лістапада фестываль. Таксама прыяджаў кс. [[В. Гадлеўскі]] з Жодзішак, які рабіў казанні па-беларуску. Бываў мастак і пісьменнік [[Язэп Драздовіч]], яны з К. Стаповічам абмяркоўвалі тэмы беларускага мастацтва, літаратуры, гісторыі, беларускага адраджэння, Драздовіч падарыў Стаповічу некалькі абразоў. Заяджаў [[Людовік Хамінскі]].
 
Восенню 1922 стан здароўся К. Стаповіча пагаршаецца. Восень 1923 – вясну 1924 зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў Засвір, але хварэе. У 1924 у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казіміра Сваяка «Мая Ліра»<ref>Новае выданне: ''Сваяк К. Мая ліра. Мн., 1992. —39 с.''</ref>, зборнік аб’яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы–звароты да Бога, вершы–імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Зіма 1924-1925 – зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой 1926 К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]] забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават з’явілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але з цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.
 
Паміраў ён у Вільні, у шпіталі, пры смерці быў пры ім ксёндз Адам Станкевіч. Памёр 6 мая, 7 мая цела перавезлі ў касцёл святога Мікалая. Там сабралася ўсё віленскае беларускае грамадства. Прамову меў ксёндз Адам Станкевіч.