Казімір Сваяк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Нарадзіўся ў сям’і селяніна–поўвалочніка Мацея Стаповіча, у сям’і было шасцёра дзяцей (у т.л. браты Альбін<ref>Нар. 1894, Барані. (польск.: ''Albin Stapowicz''). Брат К. Сваяка. Беларускі грамадска-палітычны і хадэцкі дзеяч, кіраваў віленскай суполкай хадэкаў, уваходзіў у адміністрацыйна-кіраўнічыя органы партыі. У 1928–1930 пасол польскага сойму, член Беларускага пасольскага клуба. Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі». Пам. 1934.</ref> і Бернард<ref>Нар. 30.8.1907 у вёсцы Барані на Віленшчыне. Вучыўся ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У 1939 скончыў агранамічны факультэт Віленскага універсітэту. У 1945 прыехаў у Сопат, да 1952 працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводзкай ўправы ў Гданьску, пасля ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў Варшаве. У 1972 выйшаў на пенсію, пісаў артыкулы па аграноміі ў часопіс "Gromada Rolnik Polski". Пакінуў успаміны, у т.л. пра свайго брата Казіміра Сваяка. Пам. 9.8.1982.</ref> Стаповічы) і яна месціліся ў невялікай хатцы пакуль мясцовы пан Сволькен, у якога Мацей служыў лесніком, не выдзеліў участак зямлі і драўніну на будаўніцтва новага дома. Новы вялікі (па тагачасных мерках) – "на два канцы" – дом стаіць (часткова) у Баранях і сёння (адзін "канец" перавезены).
 
Скончыў пачатковую і Свянцянскую павятовую школы (1905). У 1906–1907 жыў у Вільні дзе пазнаёміўся з «[[Наша ніва (1906)|Нашай Нівай]]». У 1908 паступіў у Пецярбургскую духоўную семінарыю. У 1912 захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». Зіму 1912-1913 правёў на курорце ў [[Закапанэ]]. У 1913 у газеце «Беларус» друкуюцца яго творы. З-за хваробы толькі вясной 1915 быў высвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэнне вікарыем у [[Камайскі касцёл]]. Неўзабаве, к вялікай радасці К. Стаповіча, яго пераводзяць у Клюшчаны, што побач Баранёў, 19 чэрвеня 1915 газета «Беларус» змясціла віншаванне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.
 
У Клюшчанах К. Стаповіч стварыў хор, у якім, паводле звестак Я. Драўніцкага, спявалі хлопцы і дзяўчаты з Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, некаторыя нават з Трашчан. У самаго К. Стаповіча быў добры слых і лірычны тэнар, ён добра граў на скрыпцы, а смычком дырыжыраваў. З хорам ён развучваў не толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песні: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка». Першае казанне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касцёле 21 лістапада 1915 года.