Гродзенская губерня: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 61:
Паводле свайго маніфеста ад [[30 кастрычніка]] [[1794]] г. расійская імператрыца [[Кацярына ІІ, імператрыца расійская|Кацярына ІІ]] загадала пасля падаўлення [[паўстанне 1794 года|паўстання 1794 года]] галоўнакамандуючаму расійскімі войскамі [[Мікалай Васілевіч Рапнін|Мікалаю Рапніну]] падзяліць акупаваныя землі Вялікага Княства Літоўскага на тры часткі (у складзе 17 паветаў) — Ковенскую, Віленскую і Гродзенскую, і прызначыла Рапніна [[Літоўскае генерал-губернатарства|літоўскім генерал-губернатарам]] (ці «генерал-губернатарам Літоўскага княства») з рэзідэнцыяй (Вярхоўным Праўленнем) у [[Горад Гродна|Гродне]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17264; [[Яўген Канстанцінавіч Анішчанка|''Анішчанка, Я.К.'']] Інкарпарацыя... С. 371.</ref><ref>Паралельна Мікалай Рапнін быў ліфляндскім і эстляндскім генерал-губернатарам, а цалкам князь афіцыйна менаваўся як «Яе Імператарскай Вялікасці, Самаўладцы Усерасійскай генерал-аншэф, Галоўнакамандуючы войскамі, ахапіўшымі Вялікае Княства Літоўскае, сенатар, ліфляндскі, эстляндскі і літоўскі генерал-губернатар, Яе Вялікасці генерал-ад'ютант, палкоў лейб-гвардыі Ізмайлаўскага падпалкоўнік, Таўрычаскага грэнадзерскага шэф, і ордэнаў расійскіх Св. Апостала Андрэя Першакліканага, Аляксандра Неўскага, ваеннага Св. Вялікапакутніка і пабеданосца Георгія і Св. Роўнаапостальнага князя Уладзіміра першых ступеняў, каралеўскага польскага Белага Арла і вялікакняскага Галсцінскага Св. Ганны кавалер». Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17264.</ref>.
 
Пасля [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзела Рэчы Паспалітай]] [[14 снежня]] [[1795]] г. захопленыя тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, якія яшчэ з 30 кастрычніка 1794 падпарадкоўваліся літоўскаму генерал-губернатару Рапніну, былі падзелены на [[Слонімская губерня|Слонімскую]] (тэрытарыяльна правобраз будучай Гродзенскай губерні) і [[Віленская губерня|Віленскую губерні]] і засталіся пад кіраваннем літоўскага генерал-губернатара<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17417.</ref><ref>У 1795—1796 гг. літоўскі генерал-губернатар князь Рапнін ва ўказах Кацярыны ІІ (а пасля і Паўла І) менаваўся часам як віленскі і слонімскі генерал-губернатар. Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17430, 17494, 17519.</ref>. [[Слонімская губерня]] складалася з 8 паветаў: Слонімскага, Навагрудскага, Гродзенскага, Ваўкавыскага, Брэсцкага, Кобрынскага, Пружанскага і Лідскага.
 
[[18 чэрвеня]] [[1796]] г. [[Літоўскае генерал-губернатарства|літоўскі генерал-губернатар]] князь Мікалай Рапнін спланаваў рэарганізацыю падначаленай яму тэрыторыі ў Слонімскае намесніцтва (правобраз будучай Гродзенскай губерні) і Віленскае намесніцтва<ref>''Анішчанка, Я.К.'' Інкарпарацыя... С. 383.</ref>. Указ імператрыцы Кацярыны ІІ ад [[8 жніўня]] [[1796]] г. Рапніну загадваў стварыць Віленскае і Слонімскае намесніцтвы, але па прычыне смерці імператрыцы яны не былі створаны<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17494, 17525.</ref>. [[Слонімская губерня]] ў складзе 8 паветаў: Слонімскага, Навагрудскага, Гродзенскага, Ваўкавыскага, Брэсцкага, Кобрынскага, Пружанскага і Лідскага.
 
Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ [[Павел I, імператар расійскі|Паўла I]] паводле ўказа ад [[12 снежня]] [[1796]] г. Віленская і Слонімская губерні аб'ядноўваліся ў адну [[Літоўская губерня|Літоўскую губерню]] (1796—1801) з цэнтрам у [[горад Вільнюс|Вільні]]. Літоўская губерня ўваходзіла ў склад [[Літоўскае генерал-губернатарства|Літоўскага генерал-губернатарства]] (з адной Літоўскай губерняй)<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, №17634.</ref>.