Адкрыць галоўнае меню

Змены

 
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні ==
[[File:Division of Vilno Governorate within 1795-1842.jpg|thumb|Cтаронка з артыкула [[Адам Ганоры Кіркор|Адама Ганорыя Кіркора]] «Этнографический взгляд на Виленскую губернию» (1858 г.)]]
 
Паводле свайго маніфеста ад [[30 кастрычніка]] [[1794]] г. расійская імператрыца [[Кацярына ІІ, імператрыца расійская|Кацярына ІІ]] загадала пасля падаўлення [[паўстанне 1794 года|паўстання 1794 года]] галоўнакамандуючаму расійскімі войскамі [[Мікалай Васілевіч Рапнін|Мікалаю Рапніну]] падзяліць акупаваныя землі Вялікага Княства Літоўскага на тры часткі (у складзе 17 паветаў) — Ковенскую, Віленскую і Гродзенскую, і прызначыла Рапніна [[Літоўскае генерал-губернатарства|літоўскім генерал-губернатарам]] (ці «генерал-губернатарам Літоўскага княства») з рэзідэнцыяй (Вярхоўным Праўленнем) у [[Горад Гродна|Гродне]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17264; [[Яўген Канстанцінавіч Анішчанка|''Анішчанка, Я.К.'']] Інкарпарацыя... С. 371.</ref><ref>Паралельна Мікалай Рапнін быў ліфляндскім і эстляндскім генерал-губернатарам, а цалкам князь афіцыйна менаваўся як «Яе Імператарскай Вялікасці, Самаўладцы Усерасійскай генерал-аншэф, Галоўнакамандуючы войскамі, ахапіўшымі Вялікае Княства Літоўскае, сенатар, ліфляндскі, эстляндскі і літоўскі генерал-губернатар, Яе Вялікасці генерал-ад'ютант, палкоў лейб-гвардыі Ізмайлаўскага падпалкоўнік, Таўрычаскага грэнадзерскага шэф, і ордэнаў расійскіх Св. Апостала Андрэя Першакліканага, Аляксандра Неўскага, ваеннага Св. Вялікапакутніка і пабеданосца Георгія і Св. Роўнаапостальнага князя Уладзіміра першых ступеняў, каралеўскага польскага Белага Арла і вялікакняскага Галсцінскага Св. Ганны кавалер». Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17264.</ref>.