Паўднёва-Заходні край: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Кіеўскае намесніцтва (1781—1796) ==
У верасні [[1781]] г. было створана Кіеўскае намесніцтва, на чале якога стаяў генерал-губернатар.
 
== Кіеўскае генерал-губернатарства (1796—1801) ==
У [[1796]] г. Кіеўскае намесніцтва было рэарганізавана ў Кіеўскае генерал-губернатарства. З [[1796]] да [[1798]] г. кіеўскі генерал-губернатар адначасова займаў пасаду [[Маларасійскае генерал-губернатарства|маларасійскага генерал-губернатара]], улада якога распаўсюджвалася на [[Маларасійская губерня|Маларасійскую губерню]] — Левабярэжную Украіну (Палтаўшчыну і Чарнігаўшчыну).
 
== Кіеўскае ваеннае губернатарства (1801—1832) ==
Расійскі імператар (1801—1825) [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандр I]] сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 г. рэарганізаваў Кіеўскае генерал-губернатарства ў Кіеўскае ваеннае губернатарства (1801—1832) з цэнтрам у [[горад Кіеў|Кіеве]]: у склад ваеннага губернатарства ўвайшлі [[Кіеўская губерня|Кіеўская]] і [[Мінская губерня|Мінская губерні]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 26, №20004.</ref>. У [[1808]] г. Мінская губерня была вылучана са складу Кіеўскага ваеннага губернатарства і перастала ўваходзіць у склад якога-небудзь генерал-губернатарства (ваеннага губернатарства)<ref>''Киселев, А.А.'' Система управления и чиновничество белорусских губерний... С. 50.</ref>. У складзе Кіеўскага ваеннага губернатарства засталася толькі Кіеўская губерня.
 
== Кіеўскае ваеннае генерал-губернатарства (1832—1864) ==
Кіеўскае ваеннае губернатарства [[22 студзеня]] [[1832]] г. было рэарганізавана ў «Кіеўскае ваеннае генерал-губернатарства». У яго складзе знаходзіліся [[Кіеўская губерня|Кіеўская]], [[Падольская губерня|Падольская]] і [[Валынская губерня|Валынская губерні]]. З-за таго, што генерал-губернатар меў званне яшчэ і ваеннага губернатара адной з падначаленых губерняў (Кіеўскай губерні), адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура мела поўную афіцыйную назву «Кіеўскае ваеннае губернатарства, Падольска і Валынскае генерал-губернатарства», адлюстроўваючы пералік адзінак, якія ўваходзілі ў яго склад, а кіраўнік — «кіеўскі ваенны губернатар, падольскі і валынскі генерал-губернатар» (г.зн. ваенны губернатар, які вярхоўна кіруе і грамадзянскай часткай у губернях). Найчасцей у законах і дакументах ужываліся больш скарочаная афіцыйная назва «Кіеўскае ваеннае, Падольскае і Валынкае генерал-губернатарства» і, адпаведна, тытул «кіеўскі ваенны, падольскі і валынскі генерал-губернатар». У справаводстве ў [[1832]]—[[1864]] гг. маглі таксама выкарыстоўвацца і іншыя скарачэнні: «кіеўскі ваенны і генерал-губернатар», «кіеўскі ваенны генерал-губернатар», «кіеўскі ваенны губернатар» ці «кіеўскі генерал-губернатар».
 
Першым быў кіеўскім ваенным генерал-губернатарам прызначаны [[Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства|падольскі часовы ваенны губернатар]] (1831—1832) [[Васіль Васілевіч Левашоў]] .
 
З пачатку 1840-х гг. пасля скасавання ў Расійскай імперыі [[уніяцтва|ўніяцтва]] (1839), што ўспрымалася афіцыйнымі расійскімі ўладамі як духоўнае і этнічнае «вяртанне» Расійскай імперыяй насельніцтва «спрадвечна рускія зямель»<ref>У тыя часы ў Расійскай імперыі галоўнай этнавызначальнай прыкметай лічылася веравызнанне. Гл.: Западные окраины Российской империи / Л.А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — С. 108—111.</ref>, [[Заходні край|заходнія губерні («Заходні край»)]] у афіцыйнай ідэалогіі былі аб'яўлены «Заходняй Руссю» («Заходняй Расіяй», «Заходне-рускім краем»), «вернутымі ад Польшчы старажытнымі вобласцямі», бо гэтай назвай хацелася падкрэсліць яшчэ і этнаканфесійна «рускі» характар гэтых зямель. Па гэтай прычыне [[Віленскае ваеннае генерал-губернатарства]] атрымала паралельную назву [[Паўночна-Заходні край]] (і ідэалагічнае значэнне «Паўночна-Заходняя Русь, «Паўночна-Заходняя Расія»), а Кіеўскае ваеннае генерал-губернатарства — Паўднёва-Заходні край (і ідэалагічнае значэнне «Паўднёва-Заходняя Русь», «Паўднёва-Заходняя Расіія»)<ref>Западные окраины Российской империи / Л.А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — С. 103, 108.</ref>. [[Віцебскае генерал-губернатарства]] працягвала паралельна менавацца як «беларускія губерні», «Беларускі край» ці «Беларусія».
 
== Кіеўскае генерал-губернатарства (1864—1915) ==
[[File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 Т 39 otd 1 nr 40635 - p 173 - 1864 AD.jpg|thumb|Указ 25 лютага 1864 г. ''Аб перайменаванні генерал-губернатараў, носячых званне і ваеннага губернатара, і аб падпарадкаванні ваенных губернатараў мясцовым генерал-губернатарам.'' Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор 2, Т. 39, аддз. 1, №40635]]
Па жаданні расійскага імператара (1855—1881) [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]] указам Сената ад [[25 лютага]] [[1864]] г. «Кіеўскае ваеннае губернатарства, Падольскае і Валынскае генерал-губернатарства» было перайменавана ў «Кіеўскае, Падольскае і Валынскае генерал-губернатарства»<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 39, аддз. 1, №40635. Тым жа ўказам былі перайменаваны і іншыя ваенныя генерал-губернатарствы і ваенныя губернатарствы Расійскай імперыі.</ref> і афіцыйна складалася з Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губерняў.
 
З [[1881]] годаг. тэрыторыя [[дэ-факта]] была пашырана да пяці губерняў, калі [[генерал-губернатар]] [[Аляксандр Дрэнтэльн]] быў прызначаны часовым генерал-губернатарам [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай]] і [[Палтаўская губерня|Палтаўскай губерняў]].
 
У [[1889]] г. быў вернуты склад з трох губерняў. У такім выглядзе край праіснаваў да скасавання ў [[1915]] г. Апошнім генерал-губернатарам стаў [[Фёдар Трэпаў]].
 
У [[1903]] г. у краі ўведзена земства паводле асаблівых правілаў — з прызначэннем земскіх гласных ад ураду, а ў [[1911]] г. — выбарнае земства па правілах, што [[Дыскрымінацыя|дыскрымінавалі]] землеўладальнікаў польскага паходжання. Прыняцце {{нп3|Закон пра земствы ў заходніх губернях|гэтага закона|ru|Закон о земстве в западных губерниях}} справакавала востры палітычны крызіс.
 
Кіеўскае генерал-губернатарства было скасавана ўказам расійскага імператара ад [[30 кастрычніка]] [[1914]] г. Ліквідацыйны перыяд працягваўся да [[1916]] г.
 
== Спіс генерал-губернатараў, ваенных губернатараў, ваенных генерал-губернатараў ==