'''Роберт Фіца''' ({{lang-sk|Robert Fico}}; {{ДН|15|9|1964}}, [[{{МН|Топальчаны]]||}}, [[Славакія]]) — [[прэм'ер-міністр Славакіі]] з [[4 ліпеня]] [[2006]] па [[8 чэрвеня]] [[2010]]. Пасля перамогі яго левацэнтрысцкай партыі [[Смер]], заснаванай ім у [[1999]], на парламенцкіх выбарах [[14 чэрвеня]] [[2006]] года сфарміраваў урадавую кааліцыю, змяніўшы на пасадзе прэм'ер-міністра [[Мікулаш Дзурында|Мікулаша Дзурынду]]. [[7 ліпеня]] [[2010]] года падаў у адстаўку пасля парламенцкіх выбараў [[12 чэрвеня]] [[2010]] года. Раней прэзідэнт Славакіі [[Іван Гашпаравіч]] даручыў Фіца паспрабаваць сфарміраваць свой другі ўрад, аднак ён гэтага не дамогся. На наступны дзень новы ўрад узначаліла [[Івета Радзічава]].