Снукер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: сьц → сц, хтосці → хтосьці, атэнцы → афіняне, сьц → сц, хтосці → хтосьці, афінянеял → атэнцыял, Нэвіл → Невіл (2) using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Snooker table selby.JPG|right|thumb|450px|Гульня ў снукер]]
'''Сну́кер''' — адна з разнавіднасцей [[більярд]]у. У снукер гуляюць на стале, які пакрыты, як правіла, зялёным сукном, з чатырма лузамі, якія размешчаны ў кожным з вуглоў, і дзвюма лузамі, якія размешчаны ў сярэдзіне кожнага з доўгіх бартоў і называюцца бакавымі (або сярэднімі). Класічны стол мае памер 12×6 футаў (3,7×1,8 м). Для гульні выкарыстоўваецца кій і 22 снукерныя шары: адзін біток (белы шар), 15 чырвоных шароў коштам у адно ачко кожны і 6 шароў розных колераў: жоўты (2 ачкі), зялёны (3), карычневыруды (4), сіні (5), ружовы (6 ), чорны (7). Ігрок выйграе фрэйм​​, калі набірае больш ачкоў, чым супернік, забіваючы чырвоныя і каляровыя шары з дапамогай бітка. Ігрок атрымлівае дадатковыя ачкі, калі супернік парушае правілы або памыляецца пры выхадзе са снукеру. Ігрок выйграе матч, калі выйграе пэўную колькасць фрэймаў.
Лічыцца, што снукер быў вынайдзены брытанскімі афіцэрамі ў [[Індыя|Індыі]]. Гульня найбольш папулярная ў англамоўных краінах, але ў апошні час набывае вялікую папулярнасць у [[Кітай|Кітаі]].
Радок 14:
== Асноўныя правілы ==
[[Image:Snooker table drawing 2.svg|thumb|Пачатковая пазіцыя для гульні ў снукер]]
Мэта гульні складаецца ў тым, каб набраць больш ачкоў, чым супернік, забіваючы шары ў вызначаным парадку. У пачатку гульні на гульнявым стале размяшчаюцца 15 чырвоных шароў, пакладзеныя пірамідай, і 6 каляровых шароў, кожны з якіх размешчаны на пэўнай метцы на стале. Ігракі па чарзе наносяць удары кіем па шарам з мэтай забіць любы з чырвоных шароў. Кожны раз калі ігрок забівае чырвоны шар, ён мае права забіваць адзін з каляровых. У выпадку поспеху ігрок атрымлівае пэўную колькасць ачкоў (у залежнасці ад кошту шара), а каляровы шар вяртаюць на зыходную пазіцыю. Гэты працэс працягваецца пакуль ігрок не дапускае памылку, не забіўшы патрэбны шар. Затым яго супернік падыходзіць да стала наносіць удар. Гульня працягваецца такім чынам пакуль не забітыя ўсе чырвоныя шары. Затым шары павінны забівацца ў парадку ад самага таннага да самага дарагога шара: жоўты першы (таму што мае найменшы кошт у 2 ачкі), затым зялёны (3 ачкі), карычневыруды (4 ачкі), сіні (5 ачкоў), ружовы (6 ачкоў) і, урэшце, чорны (7 ачкоў). Пры гэтым каляровыя шары не вяртаюць на стол. Калі апошні шар забіты, ігрок, які набраў большую колькасць ачкоў выйграе. Ігрок таксама можа саступіць фрэйм, калі прыходзіць яго чарга біць, калі ён лічыць, што на стале недастатковая колькасць ачкоў, каб абагнаць праціўніка. У прафесійным снукеры гэта з'яўляецца звычайнай з'явай. Ігрок таксама можа атрымаць ачкі, калі яго праціўнік парушае правілы. Гэта можа адбыцца па многіх прычынах, напрыклад, калі ігрок трапляе ў каляровы шар замест чырвонага, забівае біток або не выходзіць з «снукеру» (пазіцыя на гульнявым стале, калі біток закрыты ад прыцэльнага шара іншым шарам і не можа прайсці да яго па прамой з абодвух бакоў). За фол суперніка ігрок можа атрымаць ад 4 да 7 ачкоў.
 
Адна гульня з моманту, калі шары стаяць у зыходнай пазіцыі, да апошняга забітага шара называецца фрэймам. Матч звычайна складаецца з загадзя зададзенага ліку фрэймаў, а ігрок, які выйграў найбольшую колькасць фрэймаў, выйграе ўвесь матч. У большасці прафесійных матчаў ігрок павінен выйграць 5 фрэймаў для перамогі (гэта значыць матч складаецца з 9 фрэймаў). Фіналы турніраў звычайна складаюцца з 17 або 19 фрэймаў. Самыя доўгія матчы праходзяць на чэмпіянаце свету, фінал якога складаецца з 35 фрэймаў і можа праходзіць 2 дні, калі неабходна, пакуль пераможца не вызначаецца.