Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Венгрыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 61:
[[3 кастрычніка]] кароль выдаў указ аб роспуску дзяржаўнага сходу і прызначэнні Елачыча галоўнакамандуючым узброеных сіл у Венгрыі. Краіна была абвешчана мяцежнай, а ўдзельнікі рэвалюцыі дзяржаўнымі злачынцамі. За дзень да гэтага Бацяні канчаткова сышоў з пасады прэм'ер-міністра. [[8 кастрычніка]] парламент надаў Камітэту абароны ўсю паўнату выканаўчай улады ў краіне. У той жа час у Вене ўспыхнула новае паўстанне, Фердынанд бег са сталіцы, а імператарскія войскі атачылі горад. Паўстанцы звярнуліся за дапамогай да Венгрыі. Пасля доўгага вагання і пад асабістым націскам Кошута венгерская армія перайшла мяжу і рушыла да Вены. Але [[30 кастрычніка]] ў бітве каля [[Швехат]]а венгры былі разбіты войскамі [[Альфрэд Віндзішгрэц|Альфрэда Віндзішгрэца]], а на наступны дзень Вена была ўзята штурмам. Вайна з Аўстрыяй стала немінучай. [[2 снежня]] імператар Фердынанд адрокся ад прастола, які на ўзышоў яго пляменнік [[Франц-Іосіф I]], не звязаны канстытуцыйнымі абяцаннямі свайго папярэдніка.
 
[[Файл:BarabasGörgei GorgeiArtúr Arturby Miklós Barabás.jpg|міні|злева|[[Артур Гёргей]]]]
Галоўнакамандуючым венгерскай рэвалюцыйнай арміяй Кошут прызначыць [[Артур Гёргей|Артура Гёргея]], таленавітага вайскавода, які карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод салдат. Ён паскоранымі тэмпамі пачаткаў навучанне войскаў і падрыхтоўку да баявых дзеянняў. Адначасова Камітэт абароны заняўся вербаваннем [[рэкрут]]аў і арганізацыяй ваеннай прамысловасці. Да вясны [[1849]] г. венгерская армія дасягнула колькасці 170 тысяч чалавек.<ref name=HI />