Наша Ніва (1906): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Тэматыка і змест: вікіфікацыя
Радок 25:
Важнае месца на яе старонках займалі праблемы вясковага самакіравання, нар. адукацыі, этычнай культуры, экалогіі [арт. Мацея Крапіўкі ([[Цётка|Цёткі]]) «Як нам вучыцца», [[Лявон Гмырак|Гмырака]] «Жыла, жыве і будзе жыць!», «Мова ці гутарка», «Якой нам трэба школы?», «Аб вясковай інтэлігенцыі», «Земства і воласць» і інш.]. Шмат увагі аддавала папулярызацыі прыродазнаўчых, эканам., с.-г. і прававых ведаў. Друкавала практычныя рэкамендацыі па земляробстве, жывёлагадоўлі, агародніцтве, выхаванні дзяцей.
 
На старонках «Нашай нівы» ўпершыню апублікаваны многія творы Я. Купалы (паэмы «Курган», «Бандароўна», 170 вершаў і каля 30 артыкулаў), Я. Коласа (каля 125 вершаў, больш за 40 апавяданняў, нарысаў і артыкулаў, урыўкі з паэмы «[[Новая зямля, паэма|Новая зямля]]»), [[М. Багдановіч]]а, [[А. Пашкевіч (Цётка)|Цёткі]], [[А. Гарун]]а, вершы і артыкулы [[З. Бядуля|З. Бядулі]], [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], [[Ц. Гартны|Ц. Гартнага]], [[К. Каганец|К. Каганца]], [[У. Галубок|У. Галубка]], [[К. Буйло]], [[А. Гурло]], [[Я. Журба|Я. Журбы]], [[Г. Леўчык]]а, [[К. Лейка|К. Лейкі]], [[Альберт Францавіч Паўловіч|А. Паўловіча]], [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], [[Ануфрый Петрашкевіч|А. Петрашкевіча]], [[Ф. Чарнушэвіч]]а, [[Эдвард Будзька|Э. Будзькі]], [[Стары Улас|Старога Уласа]], [[Пётра Беларус|П. Беларуса]], Л. Лобіка, І. Піліпава і інш. У газеце друкавала свае пераклады з рускай і польскай моў (асабліва для дзяцей) [[Тэрэза Гардзялкоўская]], якая таксама фінансава падтрымлівала выданне кніжных серый [[Наша хата|«Нашай хаты»]], [[Наша ніва (1906)|«Нашай нівы»]] і [[Лучынка (1914)|«Лучынкі»]].
 
Дзякуючы «Нашай ніве» адбывалася станаўленне беларускай літаратурна-мастацкай крытыкі, публіцыстыкі, культуралогіі, фалькларыстыкі (артыкулы, нарысы, даследаванні Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, [[Л. Гмырак]]а, [[Альгерд Бульба|А. Бульбы]], [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]], [[А. Луцкевіч]]а, [[І. Луцкевіч]]а [[У. Самойла|У. Самойлы]], [[Р. Зямкевіч]]а і інш.). Пісьменнікі і крытыкі «Нашай нівы» арыентаваліся на літаратурна-эстэтычныя традыцыі крытычнага рэалізму і прагрэсіўнага рамантызму, выкарыстоўвалі творчыя здабыткі імпрэсіянізму, экспрэсіянізму і іншых авангардысцкіх кірункаў. Яе супрацоўніхі даследавалі народны побыт і фальклор, хатнія рамёствы, праводзілі арганізацыйную і навуковую працу па даследаванні гісторыі беларускай культуры і яе тагачаснага стану, стваралі музычна-тэатральныя гурткі, дапамагалі станаўленню Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, заснавалі [[Беларускі музей у Вільні]].