Жамойцкая мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
Гаворка старажытных жамойтаў была адной з гаворак тагачаснага ўсходнебалтыйскага кластару. Спачатку мова жамойтаў была вельмі блізкай да [[Земгальская мова|земгальскай мовы]] і да [[13 стагоддзе|XIII ст.]] развівалася самастойна.
 
Пасля вайны [[Вітаўт]]а з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] Жамойць канчаткова ўмацавалася як частка [[ВКЛ]] ([[Жамойцкае староства]] і [[Жамойцкае біскупства]]). На гэты час прыпадае этап актыўнага кантактавання жамойтаў з аўкштайтамі. У гэтыя ж часы жамойты канчаткова асімілявалі [[Куршы|куршаў]], якія жылі ў раёне сучаснаесучаснага [[Клайпеда|Клайпедыгорада Клайпеда]]. У [[15 стагоддзе|XV с.]] жамойты асімілявалі паўднёвых земгалаў. На гэтыя часы прыпадае актыўны ўплыў аўкштайцкай гаворкі (будучы літаратурны стандарт літоўскай мовы), у выніку чаго жамойцкая губляе некаторыя агульныя рысы з мовай земгалаў. Трэба адзначыць, што ў мінулым тэрыторыя, якая дэкларавалася як тэрыторыя пражывання жамойтаў (вышэйазначанае Жамойцкае староства), была большай, чым сучасны літоўскі этнакультурны рэгіён [[Жамойць]], таму гэта дае падставы вылучаць гіпотэзу аб тым, што аўкштайцкая мова зрабіла значны ўплыў на жамойцкую мову, скараціўшы арэал распаўсюджванню мовы дзякуючы магчымай асіміляцыі жамойтаў.
 
Час станаўлення літаратурнай агульналітоўскай мовы абмінуў жамойтаў бокам. Літоўскімі літаратарамі жамойцкая мова ўжывалася вельмі рэдка (паэма «Бірута» [[Сільвестр Валюнас|Сільвестра Валюнаса]], «Шэсць казак» Сымона Станевіча, «Звычаі старажытнай [[Аўкштота|Верхняй Літвы]] і Жамойці» [[С. Даўкантас]]а), працэс утварэння літаратурнага стандарту таксама абмінуў мову — для літаратурнага стандарту літоўцы ўжылі аўкштайцкі дыялект без уліку жамойцкіх гаворак. У выніку аформіўся асобны жамойцкі літаратурны стандарт. З [[20 стагоддзе|XX ст.]] жамойцкая мова мае ўласны алфавіт на [[Лацінскі алфавіт|лацінскай аснове]].