Розніца паміж версіямі «Таварыства філаматаў»

др
няма тлумачэння праўкі
др
'''Таварыства філаматаў''' — тайнае таварыства ў навучальных установах [[Віленская вучэбная акруга|Віленскай вучэбнай акругі]]. Створана ў [[1817]] па ініцыятыве групы студэнтаў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]] ([[А. Міцкевіч]]а, [[Тамаш Зан, паэт|Т. Зана]], [[Я. Чачот]]а, [[ЮзэфЮзаф ЯжоўскіЯжэўскі|Ю. Яжоўскага]] і інш.) гурток філаматаў ператварыўся ў даволі буйную арганізацыю са шматлікімі філіяламі ў розных раёнах [[Беларусь|Беларусі]].
 
Погляды філаматаў фарміраваліся пад уплывам ідэй перадавога польскага мысліцеля прафесара Віленскага ўніверсітэта [[Іахім Лелявель|Іахіма Лелявеля]]. Некаторыя з іх, выступаючы за аднаўленне [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], адстойвалі таксама ідэю барацьбы супраць феадальнага прыгнёту. Змены ў грамадскім жыцці, на іх думку, былі магчымы толькі ў выніку дзеннасці перадавых людзей. Філаматы выкарыстоўвалі для прапаганды сваіх ідэй сярод насельніцтва [[ланкастэрскія школы]], якія ствараліся ў беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх губернях, што ўваходзілі ў склад Віленскай вучэбнай акругі, таму многія філаматы ўдзельнічалі ў заснаванні школ і арганізацыі ў іх навучання па ланкастэрскай сістэме.