Вялікая Айчынная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Перадумовы: вікіфікацыя
Радок 114:
 
=== Перадумовы ===
3 сярэдзіны [[1930-я|1930-х]] гг. свет пачаў уцягвацца ў новую вайну. [[Грамадзянская вайна ў Iспаніі]], агрэсія Iталіі супраць Эфіопіі, [[Другая япона-кітайская вайна, 1937—1945|Японіі супраць Кітая]], [[Аншлюс Аўстрыі|далучэнне да Германіі Аўстрыі]], затым [[Мюнхенскае пагадненне 1938 года|Мюнхенская змова]], у выніку якой [[Чэхаславакія]] знікла з карты Еўропы, — такія трагічныя вехі развязвання другой[[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Калі ў канцы [[1938 г.]]года нацысцкая Германія пачала дыпламатычны наступ на Польшчу, стварыўшы данцыгскі крызіс i рыхтуючыся да вайны, урад [[СССР]] у сакавіку [[1939 г.]]года пачаў у Маскве перагаворы з прадстаўнікамі ўрадаў Англіі i Францыі аб заключэнні дагавора аб узаемнай дапамозе. Дэлегацыя СССР прапанавала акрамя заключэння пакта аб узаемнай дапамозе аказаць падтрымку ўсім усходнееўрапейскім краінам, якія мяжуюць з СССР. Такі крок стаў бы эфектыўным пачаткам працэсу стварэння сістэмы міжнароднай бяспекі ў Еўропе i свеце. [[Польшча]] адмовілася ад такой прапановы. Падчас перагавораў ваенных місій СССР, Англіі i Францыі аб арганізацыі сумеснай абароны супраць агрэсіі ў Еўропе кіраўнік савецкай дэлегацыі [[Клімент Яфрэмавіч Варашылаў|К. Я. Варашылаў]] [[14 жніўня]] [[1939 г.]]года пры заключэнні дагавора аб узаемнай дапамозе i ваеннай канвенцыі паставіў умову: прапусціць савецкія войскі праз польскую тэрыторыю, каб яны маглі непасрэдна сутыкнуцца з ворагам, калі ён нападзе на Польшчу, або праз румынскую, калі агрэсар нападзе на [[Румынія|Румынію]]. Гэта прапанова не была прынята. Міністр замежных спраў Польшчы заявіў, што яго ўрад такі дагавор заключаць не збіраецца. Тым часам становішча паблізу мяжы СССР абвастрылася. [[22 сакавіка]] [[1939 г.]]года гітлераўцы занялі Клайпедскую вобласць. Літва заключыла дагавор з Германіяй. Былі заключаны дагаворы аб ненападзе Германіі з Літвой i Эстоніяй. У летнія месяцы 1938 i 1939 гг. [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] давялося адбіваць японскую агрэсію ля [[возера Хасан]], ракі Халхін-Гол. У такіх абставінах [[Іосіф Вісарыёнавіч Сталін|I. Сталін]] i [[Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў|В. М. Молатаў]] самастойна прынялі рашэнне аб заключэнні з Германіяй дагавору аб ненападзе i спынілі перагаворы з Англіяй i Францыяй. [[23 жніўня]] [[1939 г.]]года ў [[Масква|Маскве]] В. М. Молатаў i [[Іаахім фон Рыбентроп|I. Рыбентроп]] у прысутнасці I. Сталіна падпісалі [[Пакт Молатава — Рыбентропа|акт аб ненападзе]] тэрмінам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, якім размяжоўваліся сферы ўплыву Германіі i СССР. Паводле тэксту пратакола Літва пачаткова была ўключана ў сферу ўплыву Германіі, а Вільня аднесена да Літвы. [[Заходняя Беларусь]] i частка Польшчы на ўсход ад р. [[Нараў]], [[Вісла]], [[Сан]], а таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія i Бесарабія ўвайшлі ў сферу ўплыву СССР. Лёс Польшчы аўтары сакрэтнага пратакола дамовіліся вырашыць у парадку дружалюбнай двухбаковай згоды. Ад дэпутатаў [[Вярхоўны савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] гэты сакрэтны пратакол быў скрыты.
 
На другі дзень пасля ратыфікацыі дагавору Вярхоўным Саветам СССР, [[1 верасня]] [[1939 г.]]года, германскія войскі без абвяшчэння вайны напалі на Польшчу. [[3 верасня]] Францыя i Англія аб'явілі вайну Германіі. Пачалася другая сусветная вайна. Мужнае супраціўленне польскай арміі ля Вестэрплятэ, Гдыні, Модліна, Варшавы не змагло процістаяць арміі гітлераўскага рэйха. Польскі ўрад i камандаванне не змаглі арганізаваць эфектыўную абарону i на трэці тыдзень пасля пачатку вайны пакінулі краіну. Праз два тыдні нямецкія войскі акупіравалі ўсю Польшчу, а 14 верасня Брэст.
 
=== Дамова аб дружбе i граніцах ===