Розніца паміж версіямі "Мікенская цывілізацыя"

 
Свабодныя абшчыннікі сялілісь ў простых хацінах з гліны і каменю каля цытадэлі ў месцах, дзе меліся [[вада]] і ўрадлівыя [[глеба|глебы]]. [[Сельская гаспадарка]] забяспечвала [[Збожжавыя культуры|збожжам]], [[гародніна]]й, [[Масліна еўрапейская|маслінамі]], [[воўна]]й і [[малако]]м. [[Аліўкавы алей]] з'яўляўся важным у [[гандаль|гандлі]]. Лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі збіраліся ў якасці натуральнага [[падатак|падатку]] палацамі, а потым размяркоўваліся паміж воінамі і [[рамяство|рамеснікамі]]. Умацаваныя цытадэлі з'яўляліся не толькі ваеннымі, але і рамеснымі цэнтрамі. У палацавых гаспадарках працавалі рамеснікі-[[ткацтва|ткачы]], [[металургія|металургі]], збройнікі, [[Парфумерыя|парфумеры]], рэзчыкі і г. д. У [[Кнос]]кім палацы мікенскага перыяду адначасова знаходзілася 900 ткачоў, 400 металургаў і збройнікаў<ref>[http://www.ancientgreece.com/s/Mycenaean/ MYCENAEAN AGE (600 - 1100 BC)]</ref>. Рамесныя вырабы ахейцаў знаходзяць у розных раёнах [[Міжземнае мора|Міжземнамор'я]].
 
У помніках лінейнага пісьма ўзгадваюцца імёны такіх ахейскіх [[бог|багоў]], як [[Зеўс]], [[Гера]], [[Пасейдон]], [[Артэміда]], [[Гермес, бог|Гермес]], [[Дыяніс]]<ref>[http://www.ime.gr/CHRONOS/02/mainland/en/mg/religion/deities/index.html Mycenaean Greece-Religion]</ref>, што дазваляе казаць пра распаўсюджванне [[політэізм|політэістычнай]] рэлігіі.
 
== Літаратура ==
autoeditor
29 224

праўкі