Мікенская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
 
Вылучэнне асобнага перыяда развіцця Мікенскай цывілізацыі мела працяглую гісторыю. Ужо даследчыкі старажытнагрэчаскіх міфаў заўважылі існаванне пэўнага перапынку ў развіцці Старажытнай Грэцыі ў канцы 2 — пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. [[Карл Отфрыд Мюлер]] у [[1825]] - [[1830]] гг. распрацаваў тэорыю [[Дарыйцы#Дарыйскае нашэсце|дарыйскага заваявання]], якое нібы паклала канец ахейскай культуры<ref>Гл.: [https://archive.org/stream/historyandantiq02mlgoog/historyandantiq02mlgoog_djvu.txt Müller K. O., The history and antiquities of the Doric race. - London : Printed for J. Murray, 1830]</ref>. Раскопкі Г. Шлімана ў Мікенах садзейнічалі ўкараненню паняцця Мікенскай цывілізацыі. Яго праца, а таксама адкрыццё [[Артур Джон Эванс|А. Дж. Эвансам]] [[Мінойская цывілізацыя|Мінойскай цывілізацыі]] вымусіла даследчыкаў перанесці пачатак старажытнагрэчаскай гісторыі ў 3 тысячагоддзе да н. э.<ref>[http://www.sno.pro1.ru/lib/kuzishchin/liberII.htm Историография истории Древней Греции]</ref>, але ў той жа час увесці ва ўжытак іншае паняцце [[Эгейская культура|"крыта-мікенская культура"]], якое пазней трансфармавалася ў "эгейскую культуру". Толькі ў другой палове XX ст. больш пільнае вывучэнне знаходак на [[Востраў Крыт|Крыце]] і [[Кіклады|Кікладах]] дазволілі вылучыць асобныя [[Кікладская культура|Кікладскую]], Мінойскую і Мікенскую культуры. Расшыфроўка [[Лінейнае пісьмо Б|лінейнага пісьма Б]], знойдзенага А. Дж. Эвансам, а таксама даследаванне пісьмовых помнікаў [[Старажытны Егіпет|Старажытнага Егіпта]] і [[хеты|хетаў]] далі магчымасць абапірацца на пісьмовыя крыніцы непасрэдна 2 тысячагоддзя да н. э.
 
== Гісторыя ==
Узнікненню мікенскай [[археалагічная культура|археалагічнай культуры]] ў [[Балканскі паўвостраў|балканскай]] [[Грэцыя|Грэцыі]] непасрэдна папярэднічала сярэдняя [[эладская культура]] (MH), якая развівалася ў шчыльнай сувязі з культурай астравіцян-[[мінойцы|мінойцаў]] і, відавочна, належыла [[мінійцы|мінійцам]]. Іх [[этнас|этнічная]] прыналежнасць да канца не высветлена. Існуюць думкі, што мінійцы належылі да насельніцтва, якое папярэднічала [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцам]], або маглі быць індаеўрапейцамі, нават блізкімі да [[ахейцы|ахейцаў]]. Менавіта, з прыходам індаеўрапейскіх плямён ахейцаў на поўдзень балканскай Грэцыі, які прыкладна супадае з пачаткам [[Мінойская цывілізацыя#Перыядызацыя|эпохі новых палацаў]] на [[Востраў Крыт|Крыце]] і датуецца прыблізна [[1700 да н.э.|1700]] г. да н. э., даследчыкі звязваюць ўзнікненне Мікенскай цывілізацыі.
 
[[Швецыя|Шведскі]] [[археалогія|археолаг]] [[Арнэ Фурумарк]] на аснове раскопак на поўдні Грэцыі дае наступную перыядызацыю<ref>[The Oxford Handbook of the Bronze Age Aegean. / Ed by Eric H. Cline. - New York, 2010. P. 151 - 155]</ref>:
 
* [[1650 да н.э.|1650]] - [[1600 да н.э.|1600]] да н. э.:
* 1600 - [[1470 да н.э.|1470]] да н. э.:
* 1470 - [[1410 да н.э.|1410]] да н. э.:
* 1410 - [[1370 да н.э.|1370]] да н. э.:
* 1370 - [[1315 да н.э.|1315]] да н. э.:
* 1315 - [[1225 да н.э.|1225]] да н. э.:
* 1225 - [[1190 да н.э.|1190]] да н. э.:
 
== Грамадства ==