Розніца паміж версіямі "Мікенская цывілізацыя"

[[Швецыя|Шведскі]] [[археалогія|археолаг]] [[Арнэ Фурумарк]] на аснове раскопак на поўдні Грэцыі дае наступную перыядызацыю<ref>[The Oxford Handbook of the Bronze Age Aegean. / Ed by Eric H. Cline. - New York, 2010. P. 151 - 155]</ref>:
 
* [[1650 да н.э.|1650]] - [[1600 да н.э.|1600]] — пласт I (раннія ахейскія магільні ў [[Мікены|Мікенах]]). Гэты перыяд звязаны з прыходам ахейцаў на [[Пелапанес]], [[Атыка|Атыку]] і [[Беотыя|Беотыю]] з поўначы Грэцыі. Яму маглі папярэднічаць катастрафічныя падзеі, накшталт аднаго з вывяржэнняў [[вулкан]]а на [[Востраў Сантарын|Сантарыне]].
* 1600 - [[1470 да н.э.|1470]] да н. э. — пласт IIA (круглыя ямныяшахтавыя магільні ў [[Мікены|Мікенах]]).
* 1470 - [[1410 да н.э.|1410]] да н. э. — пласт IIB: пачатак будаўніцтва першых [[палац]]аў
* 1410 - [[1370 да н.э.|1370]] да н. э. — пласт IIIA1.
* 1315 - [[1225 да н.э.|1225]] да н. э. — пласт IIIB1.
* 1225 - [[1190 да н.э.|1190]] да н. э. — пласт IIIB2. Разбурэнне Кноскага палаца.
 
Першыя два перыяды звязаны са станаўленнем Мікенскай цывілізацыі на [[Пелапанес]]е, у [[Атыка|Атыцы]] і [[Беотыя|Беотыі]]. Ужо ў другі перыяд будаваліся раскошныя шахтавыя магільні [[арыстакратыя|арыстакратыі]], таксама знойдзены рэшткі цыклапічных каменных умацаванняў і багатага дома. У сваёй аснове гэтыя пабудовы арыгінальныя, маюць толькі некаторыя рысы, па якіх можна меркаваць аб уплыве [[Мінойская цывілізацыя|Мінойскай цывілізацыі]]. У шахтавых пахаваннях былі выяўлены [[метал]]ічныя вырабы, [[зброя]], а таксама рэшткі цел. Яны дасягалі 180 см і адрозніваліся ад больш грацыяльных насельнікаў [[Міжземнае мора|Міжземнамор'я]]<ref>[http://annales.info/greece/bartonek/bart18.htm Расцвет Микен]</ref>.
 
Каля [[1460]] г. на Сантарыне адбылося найбольш значнае вывяржэнне вулкана, што загубіла мінойскую культуру. Некаторы час рэшткі мінойскай цывілізацыі ўсё яшчэ захоўваліся на Крыце, але на працягу трэцяга — чацьвёртага перыядаў існавання Мікенскай цывілізацыі Крыт быў заваяваны ахейцамі. Яны часткова перабудавалі знакаміты палац у Кносе. Рэшткі ахейскіх магільняў і пабудоў на Крыце сведчаць пра тое, што яны адрозніваліся ад мінойскіх [[архітэктура|архітэктурных]] помнікаў. У пачатку [[14 стагоддзе да н.э.|XIV]] ст. да н. э. канчаткова адрадзілася крыцкая [[сельская гаспадарка]].
 
== Грамадства ==
autoeditor
29 220

правак