Фенаменалогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 47 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q179235 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Фенаменалогія''' (літар. - — вучэнне аб [[феномен]]ах)  — філасофскае вучэнне пра з'явы свядомасці; у вузкім сэнсе  — кірунак у філасофіі XX — пач. ХХІ ст., прадстаўнікі якога імкнуцца вызваліць філасофскую свядомасць ад натуралістычных установак. Яны абвяшчаюць сферай філасофскага аналізу рэфлексію свядомасці пра свае акты і іх змест, выяўленне першапачатковых асноў пазнання чалавечага існавання і культуры.
 
== Гісторыя ==
У гісторыі філасофіі паняцце атрымала шэраг трактовак. Упершыню гэты тэрмін прымяніў [[І. Г. Ламберт]], які бачыў у фенаменалогіі вучэнне аб з'явах як аснове і перадумовах вопытнага пазнання. У філасофіі [[Гегель|Г. Гегеля]] (яго праца «Фенаменалогія духа») фенаменалогія разглядалася як вучэнне аб станаўленні навукі, аб развіцці гістарычных форм свядомасці, духу. У ХІХ ст. пад фенаменалогіяй таксама разумелася апісальная псіхалогія, якая проціпастаўлялася тлумачальнай. Аўстрыйскія філосафы і псіхолагі Ф. Брэнтана, К. Штумпф, А. Мейнанг распрацавалі метадапагічныя сродкі апісання і класіфікацыі псіхічных феноменаў.
 
У пачатку XX ст. прынцыпы філасофскай плыні сфармуляваў [[Э. Гусерль]]. Ён вызначаў фенаменалогію як своеасаблівую навуку аб спасціжэнні ўніверсальных, апрыёрных, надгістарычных структур чыстай свядомасці, ідэальных сутнасцей  — феноменаў. Дасягнуць гэтай мэты можна з дапамогай т.зв. «фенаменалагічнай рэдукцыі», сутнасць якой заключаецца ва ўстрыманні ад любых меркаванняў аб аб'ектыўным існаванні быцця, яго прасторава-часавай арганізацыі. З'явілася адным з вытокаў [[экзістэнцыялізм]]у і іншых плыняў сучаснай філасофіі.
 
Узнікненне фенаменалогіі як самастойнага ўплывовага кірунку ў філасофіі звязана з канцэпцыяй Э. Гусерля. З'явілася адным з вытокаў [[экзістэнцыялізм]]у і іншых плыняў сучаснай філасофіі.
 
== Сутнасць вучэння ==
Галоўная ўвага ў фенаменалогіі звяртаецца на пазавопытныя, пазагістарычныя структуры [[Свядомасць|свядомасці]], што забяспечваюць яе рэальную дзейнасць і супадаюць з ідэальнымі значэннямі ў мове і псіхалагічных перажываннях. Фенаменалогія дапамагае раскрываць у свядомасці неабходныя сэнсавыя, інварыянтныя перадумовы ўспрымання аб'ектаў і іншых форм пазнання. Фенаменалогія выступае супраць пазнання рэальных фактаў у прыроднай ці сацыяльнай сферы, а суб'ект пазнання разглядае як увасабленне «чыстай» свядомасці, а не як эмпірычную, сацыяльную і псіхафізіялагічную істоту.
 
У псіхічных феноменах фенаменолагі вылучаюць шэраг стуктурных элементаў: моўныя абалонкі, разнастайныя псіхічныя перажыванні, прадмет мыслення ў свядомасці, сэнс — інварыянтную структуру і змест моўных выразаў. Прадмет мыслення і сэнс, на іх думку, складаюць інтэнцыянальную («сэнсастваральную») структуру свядомасці. Згодна з фенаменалогіяй, прадметнае быццё іманентна ўласціва свядомасці і набывае сэнс у суадносінах з ёю. Фенаменалагічная ўстаноўка здзяйсняецца з дапамогай метаду рэдукцыі, які дазваляе разглядаць суб'ект пазнання як трансцэндэнтальны свет агульназначных ісцін, што ўзвышаюцца над эмпірычна-псіхалагічнай свядомасцю і надаюць ёй акрэслены сэнс.
 
== Уплыў на навуку і гуманістычную думку ==
Фенаменалогія значна паўплывала на гуманітычную думку ХХ ст.; яе ідэі пакладзены ў аснову [[экзістэнцыялізм]]у ([[Ж.-П. Сартр]], [[М. Хайдэгер]]), увайшлі ў склад [[герменеўтыка|філасофскай герменеўтыкі]] (Г. Г. Гадамер) і [[аксіялогія|аксіялогіі]] (М. Шэлер), знайшлі адлюстраванне ў [[эстэтыка|эстэтыцы]] (Р. Інгардэн), правазнаўстве (Х. Конрад-Марціус), [[сацыялогія|сацыялогіі]] (М. Натансон, А. Шуц, А. Фіркант) і інш.
 
== Літаратура ==
* ''Боўш В.'' Фенаменалогія // {{Крыніцы/БЭ|16}}
* Фенаменалогія // Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі.  — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
 
{{Раздзелы філасофіі}}
 
[[Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы]]