Інтуіцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Інтуіцыя''' (ад позналац. ''intuitio'' - — сузіранне), — здольнасць спасціжэння ісціны шляхам яе непасрэднага перажывання без абгрунтавання з дапамогай лагічных доказаў; працэс непасрэднага атрымання ведаў шляхам цэласнага «схоплівання» праблемнай сітуацыі без лагічнага яе вытлумачэння.
 
Антычныя філосафы разглядалі інтуіцыю як своеасаблівы сродак цэласнага «спасціжэння сябе» ([[Сакрат]]), як спосаб пазнання ідэй ([[Платон]]), як спосаб пазнання вышэйшых прынцыпаў быцця ([[Арыстоцель]]). У [[інтуітывізм]]е гэта здольнасць тлумачыцца як непасрэднае зліццё суб'екта з аб'ектам, поўнае пераадоленне супрацьлегласці паміж імі ([[А. Бергсон]]). У [[філасофія жыцця|філасофіі жыцця]] інтуіцыя супрацьстаіць навуковаму пазнанню жыццёвай рэальнасці і ўспрымаецца як здольнасць да ірацыянальнага спасціжэння свету. У [[псіхааналіз]]е яна трактуецца як неўсвядомлены першапрынцып творчай дзейнасці чалавека ([[З. Фрэйд]]). У [[экзістэнцыялізм]]е інтуіцыя тлумачыцца як спецыфічны спосаб быцця чалавека ў свеце ([[М. Хайдэгер]], [[К. Ясперс]] і інш.).
 
Інтуіцыя адыгрывае важную ролю ў вырашэнні складаных навуковых задач, стварэнні арыгінальных мастацкіх твораў, прадухіленні канфліктных сітуацый у штодзённым жыцці кожнага чалавека і да т.п.
 
== Літаратура ==
* Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі.  — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
 
[[Катэгорыя:Філасофскія тэрміны]]
[[Катэгорыя:Псіхічныя працэсы‎працэсы]]