Розніца паміж версіямі "Мікенская цывілізацыя"

Першыя два перыяды звязаны са станаўленнем Мікенскай цывілізацыі на [[Пелапанес]]е, у [[Атыка|Атыцы]] і [[Беотыя|Беотыі]]. Ужо ў другі перыяд будаваліся раскошныя шахтавыя магільні [[арыстакратыя|арыстакратыі]], таксама знойдзены рэшткі цыклапічных каменных умацаванняў і багатага дома. У сваёй аснове гэтыя пабудовы арыгінальныя, маюць толькі некаторыя рысы, па якіх можна меркаваць аб уплыве [[Мінойская цывілізацыя|Мінойскай цывілізацыі]]. У шахтавых пахаваннях былі выяўлены [[метал]]ічныя вырабы, [[зброя]], а таксама рэшткі цел. Яны дасягалі 180 см і адрозніваліся ад больш грацыяльных карэнных насельнікаў [[Міжземнае мора|Міжземнамор'я]]<ref>[http://annales.info/greece/bartonek/bart18.htm Расцвет Микен]</ref>. [[Леў Самуілавіч Клейн|Леў Клейн]] лічыць, што знешняе аблічча мікенскіх воінаў адлюстравана ў вобразе героя [[Іліяда|Іліяды]], [[Аякс]]а<ref>Клейн Л. Бесплотные герои. Происхождение образов «Илиады». - СПб.: Фарн, Художественная литература, 1994. - С. 69 - 72</ref>. [[Гамер]] маляваў яго вельмі высокім, узброеным вялізарным шырокім шчытом.
 
Каля [[1460]] г. на Сантарыне адбылося найбольш значнае вывяржэнне вулкана, што загубіла мінойскую культуру. Некаторы час рэшткі мінойскай цывілізацыі ўсё яшчэ захоўваліся на Крыце, але на працягу трэцяга — чацьвёртага перыядаў існавання Мікенскай цывілізацыі Крыт быў заваяваны ахейцамі. Яны часткова перабудавалі знакаміты палац у Кносе. Рэшткі ахейскіх магільняў і пабудоў на Крыце сведчаць пра тое, што яны адрозніваліся ад мінойскіх [[архітэктура|архітэктурных]] помнікаў. У пачатку [[14 стагоддзе да н.э.|XIV]] ст. да н. э. канчаткова адрадзілася крыцкая [[сельская гаспадарка]]. У гэты ж час назіраецца экспансія мікенскай культуры ў іншыя рэгіёны Міжземнамор'я ў выніку ўсталявання як [[гандаль|гандлёвых]] сувязяў, так і перасялення. Аналіз знаходак мікенскай [[кераміка|керамікі]] сведчыць, што большасць яе распаўсюджвалася ва Усходнім Міжземнамор'і — на [[Востраў Кіпр|Кіпры]], у [[Левант|Леванце]] і ў [[Старажытны Егіпет|Егіпце]], але таксама маюцца знаходкі на тэрыторыі сучаснай [[Італія|Італіі]], ў [[Анатолія|Анатоліі]] і г. д.<ref>[http://api.ning.com/files/G7zbCdzeYBDdDiM5Pl8ygIoL0BjGwThy1JkyitV5edY4Nqioj3ukGP2qtBcfaQDwVLYxPYvf-66EoN9ZGHaOc3naJigjGIT0/WijngaardenUseandAppreciationofMyceneanPotteryinLevantCyprusandItaly16001200BC.pdf Use and Appreciation of Mycenaean Pottery in the Levant, Cyprus and Italy]</ref>. Каля [[1400 да н.э.|1400]] г. да н. э. прадстаўнікі мікенскай куьтуры з'явіліся на Кіпры<ref>[http://ancienthistory.about.com/od/greeceancientgreece/p/Cyprus.htm Cyprus]</ref> і на паўднёвым захадзе [[Малая Азія|Малой Азіі]]<ref>[http://www.archaeology.org/news/1168-130805-turkey-bodrum-mycenean-tombs Mycenaean Tombs Discovered in Bodrum, Turkey]</ref>. Вядомы рэшткі мікенскага паселішча ў [[Востраў Сіцылія|Сіцыліі]] і на [[Ліпарскія астравы|Ліпарскіх астравах]]<ref>[http://www.infoeolie.com/history-art-culture/the-history-of-the-aeolian-islands/ The history of the Aeolian Islands]</ref>.
 
== Грамадства ==
autoeditor
29 224

праўкі