Розніца паміж версіямі "Мікенская цывілізацыя"

Канец [[бронзавы век|бронзавага века]] быў росквітам Мікенскай цывілізацыі. Горад Мікены, які даў ёй сваё імя, перажыў уздым у [[1350 да н.э.|1350]] - [[1200 да н.э.|1200]] гг. да н. э.<ref>[http://www.ancient.eu/mycenae/ Mycenae]</ref> Ён знаходзіўся на ўзвышшы ў стратэгічна важным месцы [[Аргаліда|Аргалідскай]] даліны, што дазваляла кантраляваць шляхі ад мясцовага [[заліў|заліва]] да поўначы. Горад быў акружаны масіўнымі фартыфікацыйнымі збудаваннямі, узведзенымі ў тры этапы ([[1350 да н.э.|1350]] г. да н. э., [[1250 да н.э.|1250]] г. да н. э. і [[1225 да н.э.|1225]] г. да н.э.). Галоўным матэрыялам пабудовы былі вялізарныя (да 100 тон) добра апрацаваныя да формы [[куб]]а [[валун]]ы, за што пазней [[мур]] атрымаў назву цыклапічнага. На самай вяршыні ўзвышша месціўся [[палац]], названы першаадкрывальнікам [[Генрых Шліман|Г. Шліманам]] палацам [[Агамемнан]]а. Ніжэй на схіле захаваліся рэшткі каменных дамоў. У шасці шахтавых магільнях былі знойдзены [[кераміка]] і [[метал]]ічныя вырабы, у тым ліку прадметы ювелірнага мастацтва, зброя, пасудзіны і залатыя пахавальныя маскі. Акрамя таго вядомы штучныя [[купал]]ьныя магільні для высакародных асоб.
 
Другім значным горадам Аргаліды быў [[Тырынф]], які дасягнуў узвышэння сваёй магутнасці ў [[14 стагоддзе да н.э.|XIV]] - [[13 стагоддзе да н.э.|XIII]] стст. да н. э.<ref>[http://www.ancient.eu/tiryns/ Tiryns]</ref> Яго ўмацаваны [[акропаль]] добра захаваўся да нашага часу і з'яўляецца выдатным абразчыкам архітэктуры Мікенскай цывілізацыі:
 
{{wide image|Tyrins.JPG|Акропаль у [[Тырынф]]е}}
autoeditor
28 867

правак