Розніца паміж версіямі "Мікенская цывілізацыя"

няма тлумачэння праўкі
[[File:Micean civ be.gif|thumb|350 px|Распаўсюджанне Мікенскай цывілізацыі]]
'''Міке́нская цывілізацыя''', '''Міке́нская культура''' — [[ахейцы|ахейская]] [[цывілізацыя]] [[бронзавы век|бронзавага веку]] ([[17 стагоддзе да н.э.|XVII]] - — [[12 стагоддзе да н.э.|XII]] стст. да н. э.). Разглядаецца як частка [[эгейская культура|эгейскай цывілізацыі]]. Назва дадзена па найменню старажытнага [[горад|горада]]а [[Мікены]] на паўвостраве [[Пелапанес]].
 
== Даследаванне ==
[[File:Lion Gate Mykene with Wilhelm Dörpfeld and Heinrich Schliemann.jpg|thumb|Нямецкія археолагі падчас раскопак у Мікенах. Фота 1884—1885  гг.]]
[[Старажытнагрэчаская міфалогія]] і [[эпас|эпічныя творы]] доўгі час з'яўляліся адзінай крыніцай [[гісторыя|гісторыі]] Мікенскай цывілізацыі. [[Міф]]ы апавядалі пра заснаванне [[горад|гарадоў]], [[культура|культурных]] першапродкаў і подзвігі герояў, у тым ліку [[Данай|Даная]], [[Кадм]]а, [[Пелоп]]а, [[Эдып]]а, [[Персей|Персея]], [[Тэсей|Тэсея]], [[арганаўты|арганаўтаў]] і інш. Эпічны [[Траянскі цыкл]], найбольш вядомымі творамі якога з'яўляюцца [[Іліяда]] і [[Адысея]] [[Гамер]]а, апавядаў пра вайну [[ахейцы|ахейцаў]] супраць малаазіяцкіх [[тэўкры|тэўкраў]] і спусташэнне ахейцамі [[Троя|Троі]]. У міфах і эпічных творах узгадваліся такія буйныя ахейскія цэнтры [[Балканскі паўвостраў|балканскай]] [[Элада|Элады]], як [[Мікены]], [[Тырынф]], [[Горад Афіны|Афіны]], [[Горад Фівы, Грэцыя|Фівы]], [[Горад Аргас|Аргас]], [[Спарта]] і інш. Акрамя таго, у іх казалася пра ахейскія калоніі на [[Востраў Кіпр|Кіпры]] і ў Заходнім [[Міжземнае мора|Міжземнамор'і]].
 
Спробы даследчай перапрацоўкі міфаў прадпрымаліся ўжо ў перыяд [[элінізм]]у. Складальнікі [[Параская хроніка|Параскага мармуру]] ([[3 стагоддзе да н.э.|III]] ст. да н. э.)<ref>[http://www.britannica.com/EBchecked/topic/443560/Parian-Chronicle Parian Chronicle]</ref> паспрабавалі ўсталяваць адзіную [[храналогія|храналогію]] міфічных падзей. Прыбыццё ў Грэцыю Даная, згодна Гамеру  — першапродка ахейцаў, яны датавалі [[16 стагоддзе да н.э.|XVI]] ст. да н. э. Аднак сапраўдны прарыў быў зроблены вучонымі ў [[18 стагоддзе|XVIII]] ст., калі [[Іаган Іаахім Вінкельман|І. Вінкельман]]<ref>[http://mesotes.narod.ru/lifshiz/vinkelman.htm Лившиц М., ИОГАНН ИОАХИМ ВИНКЕЛЬМАН И ТРИ ЭПОХИ БУРЖУАЗНОГО МИРОВОЗЗРЕНИЯ. // Собрание сочинений в трех томах. Том II. - — М.: Изобразительное искусство, 1986. С. 57 - — 113]</ref> увёў навуковую класіфікацыю на аснове параўнання рэштак [[антычнасць|антычнай]] культуры з міфалагічнымі падзеямі. У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. пачаліся [[археалогія|археалагічныя]] даследаванні. Прычым, іх прыхільнікі арыентаваліся на міфалагічныя сюжэты. У 1870-ых гг. нямецкі археолаг-аматар [[Генрых Шліман]] адкрыў рэшткі Троі, у [[1876]]  г.  — старажытных Мікенаў, у [[1884]]  г.  — Тырынфа<ref>[http://www.myrine.at/Schliema/schlieme.html Heinrich Schliemann]</ref>. Ужо ў [[20 стагоддзе|XX]] ст. былі зроблены знаходкі ў іншых раёнах [[Грэцыя|Грэцыі]], а таксама на Кіпры, [[Сіцылія|Сіцыліі]] і [[Ліпарскія астравы|Ліпарскіх астравах]].
 
Вылучэнне асобнага перыяда развіцця Мікенскай цывілізацыі мела працяглую гісторыю. Ужо даследчыкі старажытнагрэчаскіх міфаў заўважылі існаванне пэўнага перапынку ў развіцці Старажытнай Грэцыі ў канцы 2  — пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. [[Карл Отфрыд Мюлер]] у [[1825]] - [[1830]]  гг. распрацаваў тэорыю [[Дарыйцы#Дарыйскае нашэсце|дарыйскага заваявання]], якое нібы паклала канец ахейскай культуры<ref>Гл.: [https://archive.org/stream/historyandantiq02mlgoog/historyandantiq02mlgoog_djvu.txt Müller K. O., The history and antiquities of the Doric race. - — London : Printed for J. Murray, 1830]</ref>. Раскопкі Г. Шлімана ў Мікенах садзейнічалі ўкараненню паняцця Мікенскай цывілізацыі. Яго праца, а таксама адкрыццё [[Артур Джон Эванс|А. Дж. Эвансам]] [[Мінойская цывілізацыя|Мінойскай цывілізацыі]] вымусіла даследчыкаў перанесці пачатак старажытнагрэчаскай гісторыі ў 3 тысячагоддзе да н. э.<ref>[http://www.sno.pro1.ru/lib/kuzishchin/liberII.htm Историография истории Древней Греции]</ref>, але ў той жа час увесці ва ўжытак іншае паняцце [[Эгейская культура|"«крыта-мікенская культура"»]], якое пазней трансфармавалася ў "«эгейскую культуру"». Толькі ў другой палове XX ст. больш пільнае вывучэнне знаходак на [[Востраў Крыт|Крыце]] і [[Кіклады|Кікладах]] дазволілі вылучыць асобныя [[Кікладская культура|Кікладскую]], Мінойскую і Мікенскую культуры. Расшыфроўка [[Лінейнае пісьмо Б|лінейнага пісьма Б]], знойдзенага А. Дж. Эвансам, а таксама даследаванне пісьмовых помнікаў [[Старажытны Егіпет|Старажытнага Егіпта]] і [[хеты|хетаў]] далі магчымасць абапірацца на пісьмовыя крыніцы непасрэдна 2 тысячагоддзя да н. э.
 
== Гісторыя ==
[[File:0159 - Archaeological Museum, Athens - Mask from Mycenae - Photo by Giovanni Dall'Orto, Nov 10 2009.jpg|thumb|Залатая маска з шахтавай магільні ў Мікенах]]
Узнікненню мікенскай [[археалагічная культура|археалагічнай культуры]] ў [[Балканскі паўвостраў|балканскай]] [[Грэцыя|Грэцыі]] непасрэдна папярэднічала сярэдняя [[эладская культура]] (MH), якая развівалася ў шчыльнай сувязі з культурай астравіцян-[[мінойцы|мінойцаў]] і, відавочна, належыла [[мінійцы|мінійцам]]. Іх [[этнас|этнічная]] прыналежнасць да канца не высветлена. Існуюць думкі, што мінійцы належылі да насельніцтва, якое папярэднічала [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцам]], або маглі быць індаеўрапейцамі, нават блізкімі да [[ахейцы|ахейцаў]]. Менавіта, з прыходам індаеўрапейскіх плямён ахейцаў на поўдзень балканскай Грэцыі, які прыкладна супадае з пачаткам [[Мінойская цывілізацыя#Перыядызацыя|эпохі новых палацаў]] на [[Востраў Крыт|Крыце]] і датуецца прыблізна [[1700 да н.э.|1700]] г. да н. э., даследчыкі звязваюць ўзнікненне Мікенскай цывілізацыі.
 
[[Швецыя|Шведскі]] [[археалогія|археолаг]] [[Арнэ Фурумарк]] на аснове раскопак на поўдні Грэцыі дае наступную перыядызацыю<ref>The Oxford Handbook of the Bronze Age Aegean. / Ed by Eric H. Cline. - — New York, 2010. P. 151 - 155151—155</ref>:
 
* [[1650 да н.э.|1650]] - — [[1600 да н.э.|1600]]  — пласт I (раннія ахейскія магільні ў [[Мікены|Мікенах]]). Гэты перыяд звязаны з прыходам ахейцаў з поўначы Грэцыі. Яму маглі папярэднічаць катастрафічныя падзеі, накшталт аднаго з вывяржэнняў [[вулкан]]а на [[Востраў Сантарын|Сантарыне]].
* 1600 - — [[1470 да н.э.|1470]] да н. э.  — пласт IIA (круглыя шахтавыя магільні ў [[Мікены|Мікенах]]).
* 1470 - — [[1410 да н.э.|1410]] да н. э.  — пласт IIB: пачатак будаўніцтва першых [[палац]]аў.
* 1410 - — [[1370 да н.э.|1370]] да н. э.  — пласт IIIA1.
* 1370 - — [[1315 да н.э.|1315]] да н. э.  — пласт IIIA2. Каля 1370  г. адбылося разбурэнне і ўзнаўленне [[Кнос]]кага палаца на Крыце.
* 1315 - — [[1225 да н.э.|1225]] да н. э.  — пласт IIIB1.
* 1225 - — [[1190 да н.э.|1190]] да н. э.  — пласт IIIB2. Разбурэнне Кноскага палаца.
 
Першыя два перыяды звязаны са станаўленнем Мікенскай цывілізацыі на [[Пелапанес]]е, у [[Атыка|Атыцы]] і [[Беотыя|Беотыі]]. Ужо ў другі перыяд будаваліся раскошныя шахтавыя магільні [[арыстакратыя|арыстакратыі]], таксама знойдзены рэшткі цыклапічных каменных умацаванняў і багатага дома. У сваёй аснове гэтыя пабудовы арыгінальныя, маюць толькі некаторыя рысы, па якіх можна меркаваць аб уплыве [[Мінойская цывілізацыя|Мінойскай цывілізацыі]]. У шахтавых пахаваннях былі выяўлены [[метал]]ічныя вырабы, [[зброя]], а таксама рэшткі цел. Яны дасягалі 180  см і адрозніваліся ад больш грацыяльных карэнных насельнікаў [[Міжземнае мора|Міжземнамор'я]]<ref>[http://annales.info/greece/bartonek/bart18.htm Расцвет Микен]</ref>. [[Леў Самуілавіч Клейн|Леў Клейн]] лічыць, што знешняе аблічча мікенскіх воінаў адлюстравана ў вобразе героя [[Іліяда|Іліяды]], [[Аякс]]а<ref>Клейн Л. Бесплотные герои. Происхождение образов «Илиады». - — СПб.: Фарн, Художественная литература, 1994. - — С. 69 - — 72</ref>. [[Гамер]] маляваў яго вельмі высокім, узброеным вялізарным шырокім шчытом.
 
Каля [[1460]]  г. на Сантарыне адбылося найбольш значнае вывяржэнне вулкана, што загубіла мінойскую культуру. Некаторы час рэшткі мінойскай цывілізацыі ўсё яшчэ захоўваліся на Крыце, але на працягу трэцяга  — чацьвёртага перыядаў існавання Мікенскай цывілізацыі Крыт быў заваяваны ахейцамі. Яны часткова перабудавалі знакаміты палац у Кносе. Рэшткі ахейскіх магільняў і пабудоў на Крыце сведчаць пра тое, што яны адрозніваліся ад мінойскіх [[архітэктура|архітэктурных]] помнікаў. У пачатку [[14 стагоддзе да н.э.|XIV]] ст. да н. э. канчаткова адрадзілася крыцкая [[сельская гаспадарка]]. У гэты ж час назіраецца экспансія мікенскай культуры ў іншыя рэгіёны Міжземнамор'я ў выніку ўсталявання як [[гандаль|гандлёвых]] сувязяў, так і перасялення. Аналіз знаходак мікенскай [[кераміка|керамікі]] сведчыць, што большасць яе распаўсюджвалася ва Усходнім Міжземнамор'і  — на [[Востраў Кіпр|Кіпры]], у [[Левант|Леванце]] і ў [[Старажытны Егіпет|Егіпце]], але таксама маюцца знаходкі на тэрыторыі сучаснай [[Італія|Італіі]], ў [[Анатолія|Анатоліі]] і г. д.<ref>[http://api.ning.com/files/G7zbCdzeYBDdDiM5Pl8ygIoL0BjGwThy1JkyitV5edY4Nqioj3ukGP2qtBcfaQDwVLYxPYvf-66EoN9ZGHaOc3naJigjGIT0/WijngaardenUseandAppreciationofMyceneanPotteryinLevantCyprusandItaly16001200BC.pdf Use and Appreciation of Mycenaean Pottery in the Levant, Cyprus and Italy]</ref>. Каля [[1400 да н.э.|1400]] г. да н. э. прадстаўнікі мікенскай куьтуры з'явіліся на Кіпры<ref>[http://ancienthistory.about.com/od/greeceancientgreece/p/Cyprus.htm Cyprus]</ref> і на паўднёвым захадзе [[Малая Азія|Малой Азіі]]<ref>[http://www.archaeology.org/news/1168-130805-turkey-bodrum-mycenean-tombs Mycenaean Tombs Discovered in Bodrum, Turkey]</ref>. Вядомы рэшткі мікенскага паселішча ў [[Востраў Сіцылія|Сіцыліі]] і на [[Ліпарскія астравы|Ліпарскіх астравах]]<ref>[http://www.infoeolie.com/history-art-culture/the-history-of-the-aeolian-islands/ The history of the Aeolian Islands]</ref>.
 
Канец [[бронзавы век|бронзавага века]] быў росквітам Мікенскай цывілізацыі. Горад Мікены, які даў ёй сваё імя, перажыў уздым у [[1350 да н.э.|1350]] - — [[1200 да н.э.|1200]] гг. да н. э.<ref>[http://www.ancient.eu/mycenae/ Mycenae]</ref> Ён знаходзіўся на ўзвышшы ў стратэгічна важным месцы [[Аргаліда|Аргалідскай]] даліны, што дазваляла кантраляваць шляхі ад мясцовага [[заліў|заліва]] да поўначы. Горад быў акружаны масіўнымі фартыфікацыйнымі збудаваннямі, узведзенымі ў тры этапы ([[1350 да н.э.|1350]] г. да н. э., [[1250 да н.э.|1250]] г. да н. э. і [[1225 да н.э.|1225]] г. да н.э.). Галоўным матэрыялам пабудовы былі вялізарныя (да 100 тон) добра апрацаваныя да формы [[куб]]а [[валун]]ы, за што пазней [[мур]] атрымаў назву цыклапічнага. На самай вяршыні ўзвышша месціўся [[палац]], названы першаадкрывальнікам [[Генрых Шліман|Г. Шліманам]] палацам [[Агамемнан]]а. Ніжэй на схіле захаваліся рэшткі каменных дамоў. У шасці шахтавых магільнях былі знойдзены [[кераміка]] і [[метал]]ічныя вырабы, у тым ліку прадметы ювелірнага мастацтва, зброя, пасудзіны і залатыя пахавальныя маскі. Акрамя таго вядомы штучныя [[купал]]ьныя магільні для высакародных асоб.
 
Другім значным горадам Аргаліды быў [[Тырынф]], які дасягнуў узвышэння ў [[14 стагоддзе да н.э.|XIV]] - — [[13 стагоддзе да н.э.|XIII]] стст. да н. э.<ref>[http://www.ancient.eu/tiryns/ Tiryns]</ref> Яго ўмацаваны [[акропаль]] добра захаваўся да нашага часу і з'яўляецца выдатным абразчыкам архітэктуры Мікенскай цывілізацыі:
 
{{wide image|Tyrins.JPG|Акропаль у [[Тырынф]]е}}
 
Тырынфскі акропаль будаваўся ў тры этапы, меў тры паверхі, галерэі і танэлі да 20  м. Знаходка археолагамі ганчарнай пячы сведчыць пра тое, што ўмацаванне выкарыстоўвалася не толькі як ваенны аб'ект, але і цэнтр [[рамяство|рамеснай]] вытворчасці. У 2  км ад акропаля былі знойдзены дзве купальныя магільні. У супрацьлеглай частцы Пелапанеса на ўрадлівай [[Месенія|Месенскай]] раўніне прыкладна ў той жа час квітнеў [[Пілас]], дзе падчас раскопак [[1939]]  г. i [[1952]]  г. быў адкрыты вялікі [[палац]]авы комплекс. Характэрна, што найбольш значныя ахейскія гарады Пелапанеса будаваліся бліз [[мора]].
 
Прадстаўнікі Мікенскай цывілізацыі дасягнулі значных поспехаў у развіцці рамяства і [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]]. Нягледзячы на вялікую ролю ў [[эканоміка|эканамічным]] жыцці палацавых комплексаў, сучасныя даследчыкі мяркуюць, што ў ахейскіх [[Горад-дзяржава|гарадах-дзяржавах]] меліся значныя элементы [[рынак|рынкавай]] эканомікі<ref>GARY M. FEINMAN, Crafts, Specialists, and Markets in Mycenaean Greece Reenvisioning Ancient Economies: Beyond Typological Constructs // American Journal of Archaeology, No 117, 2013. P. 453 – 459453—459</ref>. [[Гандаль]] вёўся не толькі паміж жыхарамі адной дзяржавы, але падтрымліваліся шчыльныя сувязі з іншымі рэгіёнамі, у тым ліку з заморскімі краінамі. Падчас раскопак у Грэцыі былі выяўлены [[слановая косць]], [[волава]], розныя прадметы раскошы, якія прывозіліся з [[Егіпет|Егіпта]], Кіпра і краін [[Блізкі Усход|Блізкага Усхода]].
 
<gallery align=center>
 
== Грамадства ==
[[File:Lady Cretan costume 1400 BC Staatliche Antikensammlungen.jpg|thumb|140 px|Выява жанчыны ў мікенскім строі. Каля 1400  г. да н.э.]]
{{main|Ахейцы}}
Многія важныя элементы сваёй [[культура|культуры]] ахейцы запазычылі ў [[мінойцы|мінойцаў]], у тым ліку некаторыя [[рэлігія|рэлігійныя]] абрады, [[каналізацыя|каналізацыю]], фасоны мужчынскай і жаночай [[вопратка|вопраткі]], аднак ў сваёй аснове Мікенская цывілізацыя была досіць адрознай<ref>[http://www.ancient-history.ru/index.php?cnt=5&sub=8 Греция  — Микенская цивилизация]</ref>. [[Дзяржава|Дзяржаўныя]] ўтварэнні гэтага часу былі тэрытарыяльна дробнымі. Іх цэнтрамі з'яўляліся добра ўмацаваныя рэзідэнцыі [[манарх]]аў-''ванака''. [[Эпас|Эпічныя]] помнікі дазваляюць казаць аб дамінаванні ў грамадстве ваеннай [[арыстакратыя|арыстакратыі]]. Гэта падцвярджаецца [[археалогія|археалагічнымі]] знаходкамі багатых шахтавых пахаванняў, у якіх захаваліся ваенная [[зброя]] і даспехі, прадметы з [[золата]] і іншых дарагіх [[метал]]аў. Помнікі [[лінейнае пісьмо Б|лінейнага пісьма Б]] захавалі выключна гаспадарчыя запісы, але і яны сведчаць пра багацці манархічных рэзідэнцый.
 
Арыстакратыя фарміравала вышэйшае кола грамадскай [[Іерархія|іерархіі]]. ''Ванака'' з'яўляліся свецкімі і рэлігійнымі кіраўнікамі. Ніжэй іх стаялі ваеначальнікі ''лавагета'' і шматлікія распарадчыкі. Большасць грамадства складалі простыя свабодныя абшчыннікі. Яны працавалі ў гаспадарцы ''ванака'' або самі на сябе. Аднак нават тыя абшчыннікі, што абслугоўвалі палац, маглі займацца сваімі справамі. У помніках лінейнага пісьма таксама ўзгадваюцца палацавыя [[рабства|рабы]]. Імі звычайна былі жанчыны і дзеці.
 
Свабодныя абшчыннікі сялілісь ў простых хацінах з гліны і каменю каля цытадэлі ў месцах, дзе меліся [[вада]] і ўрадлівыя [[глеба|глебы]]. [[Сельская гаспадарка]] забяспечвала [[Збожжавыя культуры|збожжам]], [[гародніна]]й, [[Масліна еўрапейская|маслінамі]], [[воўна]]й і [[малако]]м. [[Аліўкавы алей]] з'яўляўся важным у [[гандаль|гандлі]]. Лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі збіраліся ў якасці натуральнага [[падатак|падатку]] палацамі, а потым размяркоўваліся паміж воінамі і [[рамяство|рамеснікамі]]. Умацаваныя цытадэлі з'яўляліся не толькі ваеннымі, але і рамеснымі цэнтрамі. У палацавых гаспадарках працавалі рамеснікі-[[ткацтва|ткачы]], [[металургія|металургі]], збройнікі, [[Парфумерыя|парфумеры]], рэзчыкі і г. д. У [[Кнос]]кім палацы мікенскага перыяду адначасова знаходзілася 900 ткачоў, 400 металургаў і збройнікаў<ref>[http://www.ancientgreece.com/s/Mycenaean/ MYCENAEAN AGE (600 - 1100600—1100 BC)]</ref>. Рамесныя вырабы ахейцаў знаходзяць у розных раёнах [[Міжземнае мора|Міжземнамор'я]].
 
У помніках лінейнага пісьма ўзгадваюцца імёны такіх ахейскіх [[бог|багоў]], як [[Зеўс]], [[Гера]], [[Пасейдон]], [[Артэміда]], [[Гермес, бог|Гермес]], [[Дыяніс]]<ref>[http://www.ime.gr/CHRONOS/02/mainland/en/mg/religion/deities/index.html Mycenaean Greece-Religion]</ref>, што дазваляе меркаваць пра распаўсюджванне [[політэізм|політэістычнай]] рэлігіі.
 
== Літаратура ==
* Bartoněk A. Zlaté Mykény. Praha, 1983
* Spathari E. Mycenae. Hesperos. Athens, 2001
* [http://classics.mit.edu/Homer/iliad.html The Iliad By Homer]
* Блаватская Т.  В.  Ахейская Греция во втором тысячелетии до н.э.. - — М.:Наука, 1966
* [http://knihi.com/Viera_Smirnova/Hieroi_Elady.html Вера Смірнова, Героі Элады]
 
== Зноскі ==
== Спасылкі ==
{{Commonscat|Mycenaean culture}}
* [http://gsak.mgki.by/lections/drevnij-mir/drevnjaja-grecija Мастацкая культура Старажытнай Грэцыі]
* [http://www.ancient-greece.org/ Ancient Greece]
* [http://mycenaeancivilization.com Mycenaean Civilization]
* [http://greek-thesaurus.gr/Mycenaean-civilization.html The Mycenaean civilization (1600-11001600—1100 BC)]
* [http://archaeology.about.com/od/ancientgreece/a/homeric5.htm K. Kris Hirst, Archaeology of the Iliad: The Mycenaean Culture]
 
[[Катэгорыя:Старажытны свет]]