Сафійскі ўніверсітэт імя Святога Клімента Охрыдскага: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сафійскі ўніверсітэт імя святога Клімента Охрыдскага''' ({{lang-bg|Софийският университет „...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:36, 6 лістапада 2014

Сафійскі ўніверсітэт імя святога Клімента Охрыдскага (балг.: Софийският университет „Св. Климент Охридски“; скарочана СУ) — найстарэйшая ВНУ Балгарыі. Носіць імя арцыбіскупа Клімента Охрыдскага, аднаго з заснавальнікаў славянскага пісьменства.

Заснаваны ў 1888 годзе. Сучасны будынак пабудаваны ў 1924—1934 гадах. Мае 16 факультэтаў, 3 аддзялення, на якіх навучаецца 22 тысячы студэнтаў. Універсітэт мае выдавецтва, вылічальны цэнтр, спартовы цэнтра і інш. Рэктар — Іван Ілчаў.

У 1889 годзе быў адкрыты фізіка-матэматычны факультэт, а ў 1892 годзе — юрыдычны. У 1901 годзе ва ўніверсітэт паступілі першыя жанчыны-абітурыенткі (25 чалавек).