Шкодэр: Розніца паміж версіямі

Горад у Албаніі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Шкодэр''' ({{lang-sq|''Shkodër'' альбо ''Shkodra''}}, серб. ''Скадар'') — горад у Албаніі, размеш...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:11, 6 лістапада 2014

Шкодэр (алб.: Shkodër альбо Shkodra, серб. Скадар) — горад у Албаніі, размешчаны на беразе Скадарскага возера ў 20 км ад узбярэжжа Адрыятычнага мора, паблізу зліцця рэк Дрын і Буны.

У 13 км ад горада пралягае дзяржаўная мяжа з Чарнагорыяй. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам вобласці Шкодэр і акругі Шкодэр.

Шкодэр — чацвёрты па велічыні горад у Албаніі. Па стане на 2011 год насельніцтва горада разам з ваколіцамі складае 217.375 чалавек.

Шкодэр — адзін з самых старажытных і найбольш вядомых гарадоў Албаніі з найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчынай. У цяперашні час таксама з'яўляецца асноўным эканамічным цэнтрам паўночнай Албаніі.