Мікенская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
Тырынфскі акропаль будаваўся ў тры этапы, меў тры паверхі, галерэі і танэлі да 20 м. Знаходка археолагамі ганчарнай пячы сведчыць пра тое, што ўмацаванне выкарыстоўвалася не толькі як ваенны аб'ект, але і цэнтр [[рамяство|рамеснай]] вытворчасці. У 2 км ад акропаля былі знойдзены дзве купальныя магільні. У супрацьлеглай частцы Пелапанеса на ўрадлівай [[Месенія|Месенскай]] раўніне прыкладна ў той жа час квітнеў [[Пілас]], дзе падчас раскопак [[1939]] г. i [[1952]] г. быў адкрыты вялікі [[палац]]авы комплекс. Характэрна, што найбольш значныя ахейскія гарады Пелапанеса будаваліся бліз [[мора]].
 
Прадстаўнікі Мікенскай цывілізацыі дасягнулі значных поспехаў у развіцці рамяства і [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]]. Нягледзячы на вялікую ролю ў [[эканоміка|эканамічным]] жыцці палацавых комплексаў, сучасныя даследчыкі мяркуюць, што ў ахейскіх [[Горад-дзяржава|гарадах-дзяржавах]] меліся значныя элементы [[рынак|рынкавай]] эканомікі<ref>GARY M. FEINMAN, Crafts, Specialists, and Markets in Mycenaean Greece Reenvisioning Ancient Economies: Beyond Typological Constructs // American Journal of Archaeology, No 117, 2013. P. 453 – 459</ref>. [[Гандаль]] вёўся не толькі паміж жыхарамі адной дзяржавы, але падтрымліваліся шчыльныя сувязі з іншымі рэгіёнамі, у тым ліку з заморскімі краінамі. Падчас раскопак у Грэцыі былі знойдзены [[слановая косць]], [[волава]], розныя прадметы раскошы, якія прывозіліся з [[Егіпет|Егіпта]], Кіпра і краін [[Блізкі Усход|Блізкага Усхода]]. Гэта стала магчыма дзякуючы наяўнасцю марскога [[флот]]а. Захаваліся выявы ахейскіх [[карабель|караблёў]], у тым ліку дастаткова вялікіх з дзвюмя палубамі і прамымі [[Парус|ветразямі]]. На верхняй палубе намалёваны ўзброеныя воіны, а на ніжняй — грабцы<ref>[http://www.salimbeti.com/micenei/ships.htm The Greek Age of Bronze: Ships]</ref>. Такія караблі адрозніваліся ад мінойскіх. Для вядзення гаспадарчых запісаў палацаў карысталіся [[Лінейнае пісьмо Б|лінейным пісьмом Б]]. Пісалі на [[гліна|гліняных]] таблетках на архаічнай [[Старажытнагрэчаская мова|старажытнагрэчаскай мове]].
 
[[Старажытнагрэчаская міфалогія]] і [[эпас]] апавядаюць пра грамадства Мікенскага перыяда як надзвычай ваенізаванае.