Розніца паміж версіямі "Мікенская цывілізацыя"

Прадстаўнікі Мікенскай цывілізацыі дасягнулі значных поспехаў у развіцці рамяства і [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]]. Нягледзячы на вялікую ролю ў [[эканоміка|эканамічным]] жыцці палацавых комплексаў, сучасныя даследчыкі мяркуюць, што ў ахейскіх [[Горад-дзяржава|гарадах-дзяржавах]] меліся значныя элементы [[рынак|рынкавай]] эканомікі<ref>GARY M. FEINMAN, Crafts, Specialists, and Markets in Mycenaean Greece Reenvisioning Ancient Economies: Beyond Typological Constructs // American Journal of Archaeology, No 117, 2013. P. 453 – 459</ref>. [[Гандаль]] вёўся не толькі паміж жыхарамі адной дзяржавы, але падтрымліваліся шчыльныя сувязі з іншымі рэгіёнамі, у тым ліку з заморскімі краінамі. Падчас раскопак у Грэцыі былі знойдзены [[слановая косць]], [[волава]], розныя прадметы раскошы, якія прывозіліся з [[Егіпет|Егіпта]], Кіпра і краін [[Блізкі Усход|Блізкага Усхода]]. Гэта стала магчыма дзякуючы наяўнасцю марскога [[флот]]а. Захаваліся выявы ахейскіх [[карабель|караблёў]], у тым ліку дастаткова вялікіх з дзвюмя палубамі і прамымі [[Парус|ветразямі]]. На верхняй палубе намалёваны ўзброеныя воіны, а на ніжняй — грабцы<ref>[http://www.salimbeti.com/micenei/ships.htm The Greek Age of Bronze: Ships]</ref>. Такія караблі адрозніваліся ад мінойскіх. Для вядзення гаспадарчых запісаў палацаў карысталіся [[Лінейнае пісьмо Б|лінейным пісьмом Б]]. Пісалі на [[гліна|гліняных]] таблетках на архаічнай [[Старажытнагрэчаская мова|старажытнагрэчаскай мове]].
 
[[Старажытнагрэчаская міфалогія]] і [[эпас]] апавядаюць пра грамадства Мікенскага перыяда як надзвычай ваенізаванае, дзе стала ўспыхвалі канфлікты паміж высакароднымі асобамі, ухваляліся мужнасць і ваенная кемлівасць. У наш час сусветную вядомасць набылі эпічныя звесткі пра [[Траянская вайна|Траянскую вайну]]. Яе вялі ахейскія дзяржавы [[Балканскі паўвостраў|балканскай]] [[Старажытная Грэцыя|Грэцыі]] супраць магутнага горада [[Троя]] ў Малой Азіі.
 
<gallery align=center>
autoeditor
29 583

праўкі