Розніца паміж версіямі "Мікенская цывілізацыя"

</gallery>
 
[[Старажытнагрэчаская міфалогія]] і [[эпас]] апавядаюць пра грамадства Мікенскага перыяда як надзвычай ваенізаванае, дзе стала ўспыхвалі канфлікты паміж высакароднымі асобамі, ухваляліся мужнасць і ваенная кемлівасць. У наш час сусветную вядомасць набылі эпічныя звесткі пра [[Траянская вайна|Траянскую вайну]]. Яе вялі ахейскія дзяржавы [[Балканскі паўвостраў|балканскай]] [[Старажытная Грэцыя|Грэцыі]] на чале мікенскага валадара Агамемнана супраць магутнага горада [[Троя]] ў Малой Азіі. Вайна цягнулася 10 гадоў і скончылася разбурэннем Троі. Ваенныя дзеянні ў Малой Азіі часткова падцвярджаюць хецкія дакументы. Мяркуецца, што ў іх нават узгадваецца імя Агамемнана<ref>[http://www.sno.pro1.ru/lib/vud/9.htm Вуд М., Троя: В поисках Троянской войны/Майкл Вуд; пер. с англ. Виктора Шарапова— М.: СТОЛИЦА-ПРИНТ, 2007. — С. 238, 257]</ref>. Археолагі падчас раскопак старажытнага горада, які з часоў Г. Шлімана вызначаецца як Троя, высветлілі, што ён быў разбураны прыкладна ў [[1180 да н.э.|1180]] г. да н. э.<ref>[http://archive.archaeology.org/0405/etc/troy.html Manfred Korfmann, Was There a Trojan War?]</ref> Аднак менавіта гэтая датыроўка нараджае сумненні ў тым, што Трою захапілі менавіта ахейцы, паколькі балканскія гарады Грэцыі самі былі разбураны ранейяшчэ ў канцы [[13 стагоддзе да н.э.|XIII]] ст. да н. э.
 
[[СССР|Савецкі]] антыкавед [[:ru:Андреев, Юрий Викторович|Ю. В. Андрэеў]] апісвае вынікі заняпаду Мікенскай цывілізацыі ў балканскай Грэцыі наступным чынам<ref>[http://www.sno.pro1.ru/lib/andreev_gomerovskoe_obshestvo/5.htm Андреев Ю. В. Гомеровское общество.Основные тенденции социально-экономического и политического развития Греции XI-VIII вв. до н. э. — СПб.: Издательство Санкт-Петербургского института истории РАН «Нестор-История», 2004. — С. 57]</ref>: "Найважнейшым жыццёвым цэнтрам мікенскіх дзяржаў быў нанесены непапраўны ўрон. Загінуў у агні пажару піласкі палац Нестара, загінула вялікая пасяленне ў Тэрапнах непадалёк ад пазнейшай Спарты, была разбурана велізарная цытадэль Гла (Арнэ) у Беотыі, сур'ёзна пацярпелі галоўныя мікенскія цэнтры Аргаліды: Мікены і Тырынф. Зона разбурэнняў ахоплівае таксама мноства дробных неўмацаваных паселішчаў сельскага тыпу на тэрыторыі Беотыі, Факіды, Атыкі, раёнаў бліз Істма, Арголіды, Лаконіі і Месеніі. Аб маштабах і наступствах катастрофы можна меркаваць па наступных лічбах. З 44 мікенскі паселішчаў на тэрыторыі Аргаліды ацалела толькі 19, для Месеніі аналагічнае суадносіны складаюць 41 да 8, для Лаконіі 30 да 7, для Беотыі 28 да 53. Кантраст, як бачым, ашаламляльны! Некаторыя вобласці сярэдняй і паўднёвай Грэцыі, як вынікае з гэтых дадзеных, пазбавіліся большай часткі свайго насельніцтва і амаль цалкам спусцелі".
autoeditor
28 875

правак