Розніца паміж версіямі "Вежа валынскага тыпу"

+
(+)
{{вызнч|1=Вежа валынскага тыпу}}, {{вызн2|1=валынская вежа}}, {{вызн2|1=гатычная вежа}}<ref>Тэрмін ужыты ў [[А. Краўцэвіч]]а: Замкі Гедыміна пры заходняй мяжы Літвы // {{крыніцы/Каструм}}.</ref>: адмена [[абарончая вежа|абарончай вежы]], распаўсюджаная ў абарончых комплексах на заходніх землях Русі (сучасная Беларусь і Валынь) з сяр. 13 ст. да 15 ст. і, нават, да 17 ст.
 
Узнікненне такіх вежаў было выклікана тагачаснымі змяненнямі ў практыцы ваеннай справы на землях Русі — пераходам ад пасіўнай [[аблога|аблогі]]) да актыўнай, з выкарыстаннем камнямётных машын ([[парок]]аў) вялікай магутнасці.
 
Такія вежы характарызаваліся высокай шмат'яруснай каменнай (ці каменна-цаглянай, рэдка драўлянай) будовай. Ставіліся ў складзе большых абарончых комплексаў (замкаў), або асобна, часам унутры дапаможных дрэва-земляных ўмацаванняў. Маглі мець жытло для абаронцаў, што ''ў пэўнай ступені'' прыпадабняла іх да вежаў-[[данжон]]аў і [[бергфрыд]]аў<ref>Паводле думкі М. Ткачова. Нават частковае падабенства да данжонаў аспрэчваецца М. Макаравым і Кушнярэвічам на падставе неіснавання сталага жытла ў такіх вежах. Кушнярэвіч прапануе класіфікаваць іх як бергфрыды[[бергфрыд]]ы: Кушнярэвіч А.М. Гісторыка-архітэктурная тыпалогія мураванага дынастычнага абарончага дойлідства ВКЛ //Беларускі гістарычны часопіс №12, 2005. С. 36.</ref>
 
На беларускіх землях вядомыя такія збудаванні у Камянцы ([[Камянецкая вежа|Камянецкая (Белая) вежа]] — адзіная ацалелая вежа такога тыпу<ref>Ткачоў, Замкі..., 1-е выд., С.9.</ref>), Берасці, Полацку, Гродне, Тураве, Наваградку і інш. З імі, у працах М. Ткачова, атаясамляюцца драўляныя высокія вежы, якія ставіліся асобна ў некаторых замках 16 ст. і нават 17 ст. ([[Радашковіцкі замак]], [[замак Сяняўскіх, Шклоў|замак Сяняўскіх у Шклове]], [[Мядзельскі замак]], [[Мсціслаўскі замак]] і інш.).