Барыс Мікалаевіч Ельцын: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне ("былы" не пішуць звычайна)
Artificial123 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 69:
Ельцын паабяцаў ператварыць [[Эканоміка СССР|сацыялістычную мадэль эканомікі]] [[Расія|Расіі]] ў свабодную [[Рынкавая эканоміка|рынкавую]] і правёў [[Шокавая тэрапія эканомікі|шокавую тэрапію эканомікі]], лібералізацыю цэн і [[Прыватызацыя ў Расіі|прыватызацыйныя]] праграмы. З-за няўдалага метаду прыватызацыі шмат нацыянальнага багацця патрапіла ў рукі невялікай групы [[Расійскія алігархі|алігархаў]]. Апроч таго, ельцынская эпоха характарызуецца шырокараспаўсюджанай карупцыяй, інфляцыяй, [[Эканамічны калапс|эканамічным калапсам]] і велізарнымі палітычнымі і сацыяльнымі праблемамі, якія пацярпела Расія і краіны былога [[СССР]]. На працягу першых гадоў прэзідэнцтва Ельцына многія з яго палітычных прыхільнікаў перайшлі ў апазіцыю да яго, а віцэ-прэзідэнт [[Аляксандр Руцкі]] асудзіў рэформы, азваўшы іх «эканамічным генацыдам».
 
Вынікам няспынных сутыкненняў у [[Вярхоўны савет Расійскай Федэрацыі|Вярхоўным савеце]] стаў расійскі канстытуцыйны крызіс 1993 года, падчас якога [[Разгон Вярхоўнага Савета РФ|Ельцын выдаў незаконны загад]] аб роспуску парламента, які спрабаваў адхіліць яго ад улады. У рэшце рэшт вайскоўцы сталі на бок Ельцына, аблажыўшы і абстраляўшы [[Белы дом Расіі|расійскі Белы дом]], у выніку чаго загінула 187 чалавек. Тады Ельцын парушыў [[Канстытуцыя РСФСР 1978 года|дзеючую канстытуцыю]], часова забараніў палітычную апазіцыю і працягнуў эканамічнае эксперыментаванне. Ён прапанаваў новую [[Канстытуцыя Расіі|канстытуцыю]] з моцнай прэзідэнцкай уладай, якая была ўхвалена на [[Усенародны рэферэндум па канстытуцыі Расіі, 1993|рэферэндуме]] 12 снежня [[1993]] года з 58,5% галасоў выбаршчыкаў.
 
У снежні [[1994]] года Ельцын аддаў загад на [[Першая расійска-чачэнская вайна|ваеннае ўварванне]] ў [[Чачэнская рэспубліка|Чачэнскую рэспубліку]] з мэтай аднавіць кантроль Масквы над ёй. Толькі праз два гады федэральныя войскі былі выведзеныя з спустошанай тэрыторыі Чачні паводле дамовы 1996 года, якая надала рэспубліцы вялікія аўтаномныя магчымасці, але не поўную незалежнасць, якой намагаліся чачэнцы. Рашэнне Ельцына пра пачатак вайны ў Чачэнскай рэспубліцы выклікала трывожную рэакцыю на Захадзе.