Венера (планета): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Paganetz (размовы | уклад)
Paganetz (размовы | уклад)
Радок 172:
[[Файл:Venus2 mag big.png|thumb|left|200px|Тапаграфічная карта Венеры]]
 
Разлікі паказваюць, што пры адсутнасці атмасферы максімальная тэмпература паверхні Венеры не перавышалабыла б больш 80 °C. У рэчаіснасці ж тэмпература на паверхні Венеры (на ўзроўні сярэдняга радыуса планеты) — каля 750 К (477 °C), прычым яе сутачныя ваганні нязначныя. [[Ціск]] — каля 93 атм, шчыльнасць газу амаль на два парадкі вышэйшая, чым у [[атмасфера Зямлі|атмасферы Зямлі]]. Гэтыя факты расчаравалі многіх даследчыкаў, якія лічылі, што на гэтай, так падобнай на нашу, планеце ўмовы блізкія да тых, што былі на Зямлі ў [[каменнавугальны перыяд]], і таму там можа існаваць падобная [[біясфера]]. Першыя вызначэнні тэмпературы, здавалася, маглі апраўдаць такія надзеі, але ўдакладненні (у прыватнасці, пры дапамозе спускальных апаратаў) паказалі, што з-за [[Парніковы эфект|парніковага эфекту]] каля паверхні Венеры выключана ўсякая магчымасць існавання вадкай [[Вада|вады]].
 
Гэты эфект у атмасферы планеты, які прыводзіць да моцнага разагравання паверхні, ствараюць вуглякіслы газ і вадзяны пар, якія інтэнсіўна паглынаюць [[Інфрачырвонае выпраменьванне|інфрачырвоныя]] (цеплавыя) прамяні, што выпускаюцца нагрэтай паверхняй Венеры. Тэмпература і ціск спачатку падаюць з павелічэннем вышыні. Мінімум тэмпературы 150—170 К (−125… −105 °C) адзначаны на вышыні {{s|60—80 км}}<ref>[http://www.college.ru/astronomy/course/content/chapter4/section3/paragraph2/theory.html Колледж.ру]</ref>, а па меры далейшага ўздыму тэмпература расце, дасягаючы на вышыні {{s|90—120 км}} 310—345 К (35—70 °C)<ref>[http://www.rian.ru/science/20071129/90077395.html Агентство РИА]</ref>.