Канстанцін Пятровіч Феакцістаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Канстанцін Пятровіч Феакцістаў '''Канстанцін...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:15, 8 лістапада 2014

Канстанцін Пятровіч Феакцістаў (7 лютага 1926, Варонеж, РСФСР — 21 лістапада 2009, Масква) — савецкі касманаўт. Герой Савецкага Саюза (1964). Лётчык-касманаўт СССР (1964). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (1969). Доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1969).

Канстанцін Пятровіч Феакцістаў

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча (1949). З 1964 года ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. 12-13.10.1964 з У. М. Камаровым і Б. Б. Ягоравым на першым шматмесным касмічным караблі «Узыход» (як навуковы супрацоўнік). У космасе правёў 1 суткі. У 1974-90 гг. намеснік генеральнага канструктара НВА «Энергія», з 1990 года ў МВТВ.

Залаты медаль К. Э. Цыялкоўскага АН СССР. Залаты медаль «Космас». Яго імем названы кратар на месяцы. Ленінская прэмія (1966). Дзяржаўная прэмія СССР (1976).

Літаратура