Юрка Лявонны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Юрка ЛЯВОННЫ}}, сапр.: {{вызн2|1=Леанід Мікалаевіч ЮРКЕВІЧ}} (16(29) ліпеня 1908, ...
 
++
Радок 1:
{{вызнч|1=Юрка ЛЯВОННЫ}}, сапр.: {{вызн2|1=Леанід Мікалаевіч ЮРКЕВІЧ}} ([[16 ліпеня|16(29) ліпеня]] [[1908]], [[Чавусы]] Магілёўскай губ. (цяпер Магілёўскай вобл.) — [[29 кастрычніка]] [[1937]], [[Мінск]], [[НКУС]]<ref>У савецкі час падавалася несапраўдная дата 13.12.1943, напр., у даведніку «Пісьменнікі Савецкай Беларусі».</ref>; Псеўданімы: ''Леанідаў''; ''Леонидов''; Крыптанімы: ''Ю.Л.''; ''Л-ны''; ''Юр. Л-ны''; ''Юр. Ля-ны''), беларускі паэт.
 
Паходзіў з сям'і служачага. Вучыўся ў Чавускай сямігодцы, Магілёўскім педтэхнікуме, МПІМінскім педінстытуце (за распаўсюджванне «''контррэвалюцыйных вершаў''» выключаны, але пазней аднавіўся і ў 1934 скончыў літаратурныкрытыка-творчае факультэтаддзяленне літаратурнага факультэта). Друкавацца пачаў у 1924<ref>У 1925, паводле даведніка "Пісьменнікі...".</ref>. Першыя зборнікі паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» выйшлі ў 1930, наступныя — «Жалезныя віхуры» і «Разбег» (1931), «Стала і мужна» (1932). Член СП БССР з 1934. Працаваў у рэдакцыях газет «Магілёўскі селянін», «Звязда», часопіса «Работніца і калгасніца Беларусі». Выдаў зборнік нарысаў «Крок пяцігодкі» (1931). Разам з [[С. Грахоўскі]]м пераклаў на беларускую мову раман [[Жуль Верн]]а «20000 лье пад вадой» (1937). Некаторыя вершы Юркі Лявоннага пакладзены на музыку кампазітарамі [[М. Чуркін]]ым, [[Н. Сакалоўскі]]м, [[І. Любан]]ам. Пасмяротна выйшаў зборнік вершаў «Выбранае» (1960).
 
З успамінаў С. Грахоўскага: «''Ён гадзінамі чытаў па памяці Маякоўскага і Кірсанава, Ціханава і Лугаўскога. У яго быў тонкі густ да слова, да формы, а пра сябе ён часта гаварыў: «Сапраўднае я яшчэ напішу, значнае наперадзе…''»<ref>Грахоўскі С. Савецкая № 68...</ref>. 
Радок 14:
{{зноскі}}
 
{{літ|1=|Грахоўскі С. Савецкая № 68: Трыццатыя гады...: Успаміны // Дзень паэзіі. Мн., 1978| Шушкевіч С. З маладнякоўскага племя // ЛіМ. 1968, 30 ліп.|БП, т. 4.|Від=Б}}
 
== Крыніцы ==
* [[Леанід Уладзіміравіч Маракоў|Маракоў Л.У.]] Ахвяры і карнікі. Даведнік. Мн., 2007.
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* {{крыніцы/Пісьменнікі СБ}}
 
{{DEFAULTSORT:Лявонны Юрка}}