Дзяляцічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
Дзяляцічы адзін з даўніх цэнтраў гістарычнай Навагрудчыны. Упершыню ўспамінаецца пад 1361 годзе ў «Хроніцы» Віганда як вялікакняжацкі двор з воласцю на левым беразе Нёмана, «на Русі» на поўнач ад Навагрудка («transeunt in Russyam in terram Delitcz»). У Wegebericht за 1385 год Дзяляцічы таксама ўспамінаюцца як вялікакняжацкі двор у Наваградскай зямлі («Dolletitsch des koninges hoff im lande czu Nowgarthen»). У 1428 годзе вялікі князь [[Вітаўт]] перадаў Дзяляцічы сваёй жонцы Юліяніі.
 
З XVII ст. Дзяляцічы ў ліку радзівілаўскіх уладанняў, на карце [[Тамаш Макоўскі|Т. Макоўскага]] (1613) пазначаны як [[мястэчка]]. У 1-й палове XVII ст. у Дзяляціцкім маёнткудвары быў кальвінісцкі збор, млын, бровар, карчма, агароды, сад і стаў. Станам на 1652 год у мястэчку быў рынак і, тры вуліцы (Наваградская, Уселюбская і Віленская), і царква<ref name="sorkina">{{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі (2010)|к}} — С. 332.</ref>.
Пасля [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|3-га падзелу]] Рэчы Паспалітай (1793) Дзяляцічы ў складзе Любчанскай воласці Навагрудскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1869 год у мястэчку пяць вуліц — Наваградская, Уселюбская, Віленская, Любчанская і Юрыдыка. У 1870-я гады ў мястэчку царква, школа, млын і 2 крамы. Станам на 1897 год — 2 царквы, 2 школы, крама, карчма, 2 млыны.