Сокал-шулёнак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др added Category:Сакаліныя using HotCat, дапаўненне, шаблон
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22:
 
== Апісанне ==
Дробны сокал, прапорцыямі і паводзінамі падобны да ​​пустальгіпустальгі, але шырыня крылаў у яго меньшая. Даўжыня птушкі 28-33 см, даўжыня крыла 23-35 см, размах крылаў 65-77 см, маса 130—197 г. [[Дзюба]] кароткая, адносна слабая. [[Самец]] цёмна-шызы (амаль чорны) з цагляна-чырвоным нізам жывата, і падвастоўем і «штанамі». [[Самка]] вохрыстая з шэрымі з папярочнай палоскай спінай, крыламі і хвастом, падоўжнымі стракацінамі на бруху, чорнымі вусамі. Маладыя птушкі бураватыя з бялявым нізам у падоўжных стракацінамі. Лапы, васковіца і кола вакол вачэй у птушак чырвоныя або аранжавыя, у маладых — жоўтыя. Кіпцюры бялёса-бурыя.
 
Сілкуецца амаль выключна буйнымі насякомымі — стракозамі, жукамі, конікамі і інш. Зрэдку ловіць дробных грызуноў, яшчарак. З птушак палюе, у асноўным, на вераб'ёў, але можа загнаць і больш вялікую птушку, як голуб. Палююць днём, насуперак лацінскай відавой назве «vespertinus» — «вячэрні». Гняздуюць у пакінутых гнёздах крумкачовых, часам у дуплах, нішах або норах. Можа ўтвараць калоніі да 100 пар. Прылятаюць з зімоўкі ў траўні, адлёт ранні (у жніўні). Размнажэнне позняе, што звязана з перыядам размнажэння саранчы і іншых буйных насякомых. Мігруюць, у адрозненне ад большасці сокалаў, зграямі.