Розніца паміж версіямі "Паўночныя крыжовыя паходы"

У [[XII стагоддзе|XII стагоддзі]] землі сучасных [[Эстонія|Эстоніі]], [[Латвія|Латвіі]] і [[Літва|Літвы]] былі паганскім клінам паміж тэрыторыямі, на якіх панавала хрысціянства. У [[1192]] годзе [[Папа Рымскі|Папа]] [[Цэлестын III, Папа Рымскі|Цэлестын III]] абвясціў крыжовы паход супраць балтыйскіх паганаў. У выніку на ўсходніх берагах [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]] з'явіліся дзяржавы рыцарскіх ордэнаў.
 
[[Лівы]], якія засялялі Прыбалтыку, плацілі даніну [[Полацкае княства|Полацкаму княству]], [[эсты]] — [[Наўгародская зямля|наўгародцам]], і з'яўленне крыжакоў на гэтых землях пагражала ўплыву рускіх князёў. У [[1203]] годзе пачаліся ваенныя сутыкненні паміж [[Нямецкі ордэн|Нямецкім Ордэнам]] і [[Полацк|Полацкам]], у [[1217]] — паміж [[Нямецкі ордэн|Ордэнам]] і [[Ноўгарад]]ам. Рускім войскам не атрымоўвалася браць нямецкія крэпасці, а крыжакі паступова авалодалі рускімі [[Кукейнос]], [[Герсік]]ам, [[Вільядзі]] і [[Юр'горад Юр'еў|Юр'евым]]. У [[1232]] Папа Рымскі [[Рыгор IX]] заклікаў крыжакоў да наступу на наўгародскія землі ў мэтах перашкаджэння каланізацыі наўгародцамі [[Фінляндыя|Фінляндыі]]. У адказ на нямецкія набегі [[Яраслаў Усеваладавіч, князь уладзімірскі|Яраслаў Усеваладавіч]] Наўгародскі ўварваўся ў землі ордэна і разбіў яго ў [[Бітва на Амоўжы|бітве на Амоўжы]] ([[1234]]).
 
== Прускі крыжовы паход ==